ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (13)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2000 год
     18 лістапада -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адбудаваную капліцу ў Жамыслаўлі (парафія Суботнікі).
   26 лістапада -  Гродзенскі юбілей чыгуначнікаў. Урачыстую св. Імшу адправіў Пастыр дыяцэзіі.
   2 снежня -  У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні тром выпускнікам ВДС у Гродне. На супольнай Эўхарыстыі прысутнічаў кс. бп Антоні Дзям’янка.
   9 снежня -  Пасвячэнні дыяканату для шасці алюмнаў Гродзенскай ВДС, якія ўдзяліў рэктар ВДС кс. бп Антоні Дзям’янка.
2001 год
    5 студзеня -  Заканчэнне Юбілею ў гродзенскай катэдры.
   29 красавіка – 1 мая -  У Гродне адбыліся Дні моладзі пад дэвізам “Вазьмі свой крыж і ідзі за Мной”.
   1 мая  -  У Скідзелі кс. бп Аляксандр асвяціў новы Парафіяльны дом.
   5 мая -  Гродзенскі Касцёл дзякаваў за 10 гадоў існавання адноўленых структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
   13 мая -  У Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні і пасвячэнні дыяканату выпускнікам кракаўскай семінарыі айцоў піяраў.
   19 мая  -  У гродзенскай катэдры Пастыр дыяцэзіі ўдзяліў святарскія пасвячэнні васьмі дыяканам.
   2 чэрвеня -  Падзячная пілігрымка вернікаў нашай дыяцэзіі ў Вільна з нагоды 10-годдзя дыяцэзіі.
   20 чэрвеня -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў памяшканні дыяцэзіяльнага выдавецтва, рэдакцыі газеты “Слова Жыцця” і кнігарні ў новым будынку Дыяцэзіяльнай Курыі.
   25 – 27 чэрвеня -  Аўтобусная пілігрымка ў Львоў на спатканне з Папам Янам Паўлам ІІ.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.