ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Mалітва не нараджаецца сама па сабе

На шляху да святасці

Самае лепшае, што можа зрабіць бацька для свайго дзіцяці – гэта прывесці яго да Бога (пар. Мц 17, 14-23)
    Малітва, жаданне маліцца, як і ўсякая іншая звычка чалавека, не нараджаецца сама па сабе.
    Так як дзіця вучыцца хадзіць, гаварыць, разумець, чытаць, так яно вучыцца і маліцца
Самая першая малітва, якую дзіця несвядома ўспрымае – гэта малітва над ім маці ці бацькі. Дзіця хрысцяць, укладваючы спаць, моляцца над ім. Потым яно яшчэ да таго, як пачынае гаварыць, пераймае дзеянні маці, стараючыся перажагнацца ці пацалаваць абраз. Паступова дзіця само пачынае пералічваць усіх, каго ведае і любіць. З гэтых простых слоў пачынаецца яго вопыт адносін з Богам.
У працэсе навучання малітве неабходна ўлічваць узровень развіцця дзіцяці, а таксама некаторыя іншыя моманты: - Трэба звярнуць увагу дзіцяці на тое, што малітва – гэта не толькі просьба. Трэба рас-тлумачыць, што важнай формай малітвы з’яўляецца падзяка, а таксама просьба аб прабачэнні. Такім чынам фарміруецца найперш удзячнасць Богу, а таксама сумленне.
    - Дзіцяці трэба дапамагчы зразумець, што малітва – гэта размова з Богам, і патлумачыць, што Бог – сапраўдны і надзейны сябра. Ён паклікаў усё жывое на зямлі да жыцця, і мы можам звяртацца да Яго, нават калі Яго не бачым. Трэба растлумачыць, што Бог ніколі не пакідае, нават калі здаецца, што Ён маўчыць.
    - Не варта націскаць на дзіця і чакаць ад яго хуткага прагрэсу ў веры, гэтым можна прычыніць шкоду. Спачатку трэба вучыць дзіця простым малітвам, якія павінны быць дапасаваны да яго інтэлектуальнага і эмацыянальнага развіцця. Няхай пытанні дзіцяці, яго каментарыі і разважанні будуць своеасаблівай лакмусавай паперкай, падказкай, калі можна пераходзіць на новы ўзровень пазнання веры.
    - Не трэба патрабаваць ад дзіцяці, каб яно кленчыла падчас малітвы, але яно павінна заняць годную паставу, каб засведчыць сваю павагу і пакору.
    - Пажадана не ўжываць памяншальна-ласкальныя формы тыпу Бозя, Езусік.
    Вельмі важна, каб дзеці, падрастаючы, бачылі і адчувалі рэальнасць малітвы сваіх бацькоў, рэальнасць звароту да Бога ў розныя моманты сямейнага жыцця: перахрысціць ад’язджаючага, пры добрай вестцы сказаць: “Хвала Хрысту!” ці “Бог з табой!”
    Паступова дзеці навучацца паўтараць за дарослым словы малітвы, простыя і зразумелыя па сэнсе. Цяжка сказаць, калі яны стануць маліцца самастойна, але калі яны ўвойдуць у жыццё, маючы за сабой рэальны вопыт штодзённага звароту да Бога, то гэта будзе для іх самай вялікай каштоўнасцю, што б ні здарылася.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.