ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XVІII нядз. звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх.
    Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі: “Пустыннае месца гэтае і гадзіна ўжо позняя; адпусці народ, каб яны пайшлі ў вёскі і купілі ежы сабе”.
    Езус сказаў ім: “Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці”. Яны ж кажуць яму: “У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы”. Ён сказаў: “Прынясіце іх Мне сюды”.
    Пасля Ён загадаў народу сесці на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы, паглядзеў на неба, блаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а вучні - народу. I елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы жанчын і дзяцей.

Мц 14, 13-21


Дзе Хрыстос – там паўната жыцця
   Там, дзе караюць нявінных, ніхто не можа адчуваць сябе бяспечным. Пасля трагічнай смерці Яна Хрысціцеля Езус адышоў. Не таму, што Ён чагосьці баяўся. Некалі Ён сам выбера час і месца ахвяры крыжа. Зараз жа Ён павінен абвяшчаць людзям Евангелле, расказаць пра Айца, сваімі ўчынкамі паказаць Яго клопат пра кожнага.ж кажуць яму: “У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы”. Ён сказаў: “Прынясіце іх Мне сюды”. Людзі маюць унутранае прадчуванне, якое падказвае ім, дзе шукаць праўду, а калі трэба, то і паратунак. Гэтае прадчуванне падказвае ім, дзе яны будуць адчуваць сябе бяспечнымі. У Евангеллі гэтая ўнутраная здольнасць прывяла іх у пустыню. На першы погляд, яна пазбаўлена ўмоў для жыцця. Але гэта толькі на першы погляд. Дастаткова прысутнасці Езуса, каб усё напоўнілася жыццём. Менавіта там Езус вылечыў хворых і накарміў галодных. Гэтыя цуды паказалі людзям Праўду, якая гарантуе бяспеку: вось Божы Сын, які схіляецца над слабым чалавекам. Прыйдзе час, калі для чалавека Езус памрэ на крыжы. Каб ён мог жыць навекі. У свабодзе Божага дзіцяці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.