ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XVII нядз. звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў народу: “Валадарства Нябеснае падобна да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле.
    Яшчэ Валадарства Нябеснае падобна да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.
    Валадарства Нябеснае падобна таксама да нерата, закінутага ў мора, што збірае рыбу ўсялякага кшталту. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае сабралі ў посуд, а благое выкінулі вон.
    Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць Анёлы і аддзеляць ад праведнікаў благіх, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.
    Езус спытаўся ў іх: “Ці зразумелі вы ўсё гэта?” Яны адказалі Яму: “Так”. Ён жа сказаў ім: “Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое”.

Мц 13, 44-52


Скарб варты рызыкі
   Сёння цяжка знайсці чалавека, які з апантанасцю шукае каштоўныя рэчы. Проста большасць людзей заклапочана штодзённымі рэчамі, неабходнымі для жыцця, і нямногія могуць дазволіць сабе калекцыяніраваць каштоўнасці. Аднак у Евангеллі гаворка не пра жамчужыны ці скарб. Езус вучыць, што чалавек у жыцці павінен мець выразна акрэсленую мэту і ўмець рабіць выбар паводле ўстаноўленай ім самім шкалы каштоўнасцяў. Добра, калі гэтая шкала асноўваецца на праўдзе і ўлічвае Божыя планы адносна чалавека. Тады не можа быць памылкі – варта ўсім рызыкнуць, каб яшчэ больш атрымаць. У хрысціянстве не можа быць памылкі ані расчаравання.
    І яшчэ адно: вучань Нябеснага Валадарства можа быць упэўнены, што сваёй вернасцю Евангеллю ён працягвае гісторыю, вытокі якой сягаюць старадаўніх часоў. А таксама ўдзельнічае ў памнажэнні мудрасці, якая адчыняе дзверы вечнасці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.