ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці актуальны сёння пастановы ІІ Ватыканскага Сабора?

Задай пытанне

На маю думку, адна з найважнейшых тэм, дзеля якой, зрэшты, і збіраўся ІІ Ватыканскі Сабор, – гэта роля і месца верніка ў сучасным свеце.
    XX стагоддзе прынесла чалавецтву прагрэс, імклівае развіццё навукі і тэхнікі, медыцыны і адукацыі. З другога боку, пад уплывам магчымасцей і дасягненняў з’явілася ганарлівасць, вера ва ўсемагутнасць чалавека, які можа сам, без Божай дапамогі кіраваць сваім жыццём. І як вынік – магчымасць адкінуць вечныя каштоўнасці, крыніцай якіх з’яўляецца Бог, адкінуць фундаментальныя прынцыпы маралі і ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вера стала “нямоднай”, несучаснай. Усё часцей сталі з’яўляцца думкі аб тым, што Евангелле і Касцёл ужо неактуальныя, не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня. Нават цяпер, у наш час, можна пачуць думку аб тым, што месца верніка – гэта толькі святыня альбо клас для заняткаў рэлігіі, і ён увогуле не павінен умешвацца і ўносіць свае прынцыпы ў паўсядзённае жыццё грамадства.
Аднак бікупы як прадстаўнікі Паўсюднага Касцёла на ўсе гэтыя адмоўныя заўвагі даюць ясны і станоўчы адказ: сёння без Бога і Яго Касцёла нельга збудаваць будучыні. Сучаснасць, як і мінулае, патрабуе Святла Хрыста і Слова Жыцця вечнага. «Мы, тыя, хто носіць гэтае пачэснае імя хрысціяніна, павінны выйсці насустрач “моднаму” і “прагрэсіўнаму”», – заклікалі айцы сабора. Выйсці і сваім жыццём паказаць, што, жывучы паводле Божых запаведзяў, можна быць сучасным і паспяховым. Можна быць сапраўдным хрысціянінам і адначасова бізнесменам, палітыкам, кіраўніком, працаўніком… Быць на кожным месцы, куды кіруе нас Бог. Акрамя таго, можна паспрабаваць стаць добрым сем’янінам, які будуе сваю сям’ю на фундаменце Божай Любові, а не на рознага тыпу кантрактах і дамовах.
    Адным словам, II Ватыканскі Сабор паказвае, што вера, Касцёл, Божыя запаведзі не перашкаджаюць быць сучасным і наватарскім, а наадварот – дапамагаюць адчуваць жыццё ва ўсей яго паўнаце, як праўдзівы Божы дар. Дар, які дае нам магчымасць быць не толькі сучаснымі, але, перш за ўсё, шчаслівымі.
    Ці актуальны сёння пастановы II Ватыканскага Сабора? Адказаць на гэтае пытанне даволі лёгка. Дастаткова зазірнуць у сваё жыццё і адказаць, наколькі мая сучаснасць прасякнута Хрыстовай навукай, наколькі я ў сваёй штодзённасці стараюся кіравацца Божымі запаведзямі. Калі пастарацца ўсё гэта шчыра прааналізаваць і адказаць на гэтае простае пытанне, то можна зразумець, як, напэўна, многа яшчэ трэба зрабіць, асэнсаваць і рэалізаваць з пастаноў гэтага нібы “неактуальнага” і “несучаснага” II Ватыканскага Сабора!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.