ГРОДНА
Серада,
24 красавіка 2024 года |
Семінарыя чакае
“Гэта не вы Мяне выбралі, а Я вас…”, – сказаў Хрыстос Апосталам. Безумоўна, нельга разумець святарскае пакліканне як адзнаку ці права, якое належыць чалавеку. Бласлаўлёны Ян Павел ІІ, разважаючы пра святарства і пакліканне, акрэліў іх як Дар і Таямніцу.
Святарства асобных пакліканых нараджаецца і развіваецца ў вызначаны Богам час, а выспявае і фарміруецца ў касцёльнай установе – семінарыі. Семінарыя – гэта не толькі ўстанова ці будынак: перш за ўсё, гэта жывыя людзі, якія прыйшлі сюды на голас Хрыста і якія прагнуць выканаць Яго намеры ў адносінах да сучаснага свету. Гэта сэрцы клерыкаў з’яўляюцца той глебай, на якой адбываецца сяўба Божага зерня, а сейбітам з’яўляецца сам Хрыстос. †

Прабуджэнне пакліканняў – гэта мазольны пошук Божага закліку ў душах маладых парафіянаў, гэта пошук знакаў Божага абрання. Пошук сумесны: душпастыра, бацькоў, вернікаў. Пошук на каленях у падданні Божай волі. Дарога да святарства вядзе праз семінарыю. Тут клерыкі атрымліваюць неабходныя веды па філасофіі і тэалогіі, праходзяць душпастырска-літургічныя практыкі ў парафіях, удзельнічаюць у беларускіх і замежных пілігрымках, узмацняюцца ў любові да Бога падчас чытання Святога Пісання і Жыція Святых. Апрача гэтага, клерыкі ездзяць на экскурсіі, займаюцца спортам, іграюць на музычных інструментах. Гэта толькі некаторыя аспекты семінарскага жыцця. Натуральна, што будучы святар узмацняе сваё пакліканне праз штодзённы ўдзел у святой Імшы, разважанні, асабістую малітву, удзел у набажэнствах пэўных перыядаў, развівае сваю пабожнасць да Маці Божай праз штодзённую малітву на ружанцы.
А ці пакліканы Я? Гэтае пытанне можа турбаваць і Тваё сэрца, Малады Дружа. Яно часта будзіць неспакой і страх, а нават уцёкі. Аднак распазнанне паклікання і адказ на яго залежаць ад самога Цябе, гэта павінна быць Тваё рашэнне. Ці зможаш Ты гэта зрабіць? Бо гэта Ты ў будучыні станеш перад Алтаром Хрыста і ад Яго імя будзеш удзяляць Святыя Сакрамэнты. Дапамогай у распазнанні паклікання можа быць тое першае, узгаданае ўжо вышэй, пакліканне – пакліканне Апосталаў. Потым жа былі і наступныя. Можа, дзесьці там, сярод шматлікіх іншых, ёсць і Тваё пакліканне. Магчыма, яно вельмі звычайнае, простае, аднак па сутнасці нейкае таямнічае. Тваё пакліканне павінна быць гонарам Твайго жыцця. Ад Цябе, Хлопча, залежыць, ці Ты распачнеш новы этап свайго жыцця ў семінарыі. Самым старым і надзейным спосабам праверкі паклікання з’яўляецца Малітва, таму жадаю Вам трывалай малітвы.
Сёлета, як і ў папярэднія гады, мы арганізуем пры семінарыі рэкалекцыі паклікання, каб такім чынам дапамагчы маладым людзям у распазнанні свайго жыццёвага шляху. Запрашаем на іх 28 – 31 ліпеня. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ксяндза пробашча сваёй парафіі.
Заняткі ў семінарыі пачынаюцца з верасня. Дакументы неабходна падаць асабіста ў рэктараце да 1 жніўня. Уступны экзамен адбудзецца 1 жніўня а 10-й раніцы.
У нас часта пытаюцца, хто можа падаць дакументы ў семінарыю, стаць клерыкам. Гэта не такое лёгкае пытанне, як магло б падацца на першы погляд. Вера, узрост, пакліканне, самаахвярнасць, рэлігійныя веды… Але насамрэч патрэбна адно: пакінь усё, што маеш, і пайдзі за Хрыстом.
Неабходныя дакументы:
1. Метрыка св. хросту;
2. Пасведчанне канфірмацыі (бежмавання);
3. Пасведчанне з катэхэзы;
4. Пасведчанне шлюбу бацькоў;
5. Характарыстыка ад свайго пробашча /пасведчанне маральнасці/;
6. Атэстат;
7. Даведка ад урача аб стане здароўя /як у вышэйшыя навучальныя ўстановы/;
8. Ваенны білет;
9. Аўтабіяграфія;
10. Заява аб прыняцці ў семінарыю з матывіроўкай;
11. Пашпарт /копія старонак 32 – 33 са здымкам/;
12. 4 здымкі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 252 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.