ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Летні адпачынак для дзяцей у Няцечы

З жыцця Касцёла

“Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе адпачынак для дзяцей з бедных, няпоўных і занядбаных сем’яў, якія не могуць дазволіць сабе выезд куды-небудзь па-за месцам жыхарства. Гэта будуць так званыя “Канікулы з Богам”, якія пройдуць у асяродку для адпачынку ў Няцечы (Лідскі раён).
   Мы запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Асяродак прымае па 65 дзяцей у кожную змену. Ксяндзы пробашчы фарміруюць для адпачынку 5-асабовыя групы.

   Тэрміны змен:
   I. 09. 06. 2011 г. – 22. 06. 2011 г.
   II. 25. 06. 2011 г. – 08. 07. 2011 г.
   III. 12. 07. 2011 г. – 25. 07. 2011 г.
   IV. 28. 07. 2011 г. – 10. 08. 2011 г.
   V. 13. 08. 2011 г. – 26. 08. 2011 г.
Мы вельмі просім ксяндзоў паведаміць аб колькасці дзяцей не пазней за тыдзень да пачатку змены па адрасе “Карытас”: вул. К. Маркса, 4, 230025, г. Гродна, тэл. 75 – 34 – 12, факс 75 - 34 – 11.
   Просім таксама пацвердзіць заяўку па тэлефоне.
   Побыт у асяродку аплачвае “Карытас”. Ад парафіі можа прыехаць 5 чалавек акрэсленага ўзросту. Кожны з іх павінен мець: медыцынскую даведку, што выдаецца дзецям, якія выязджаюць у летнія лагеры (з выпісам прывівак), сведчанне ад бацькоў, у якім яны выражаюць згоду на знаходжанне свайго дзіцяці ў каталіцкім асяродку ў Няцечы. Пачатак змен а 12-й гадзіне, а заканчэнне - а 14-й гадзіне.
   За арганізацыю прыезду дзяцей у Нецеч і ад’езд дадому пасля заканчэння змены адказвае ксёндз з парафіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.