ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Малітва – гэта паветра нашага духоўнага жыцця

На шляху да святасці

Птушка з’яўляецца птушкай, калі парыць у паветры, кветка з’яўляецца кветкай, калі цвіце, а чалавек з’яўляецца чалавекам, калі моліцца.
Малітва ляжыць ў аснове кожнай рэлігіі. Гэты тэзіс выразна пацвердзіў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас адной з нядаўніх аўдыенцый. Ён прывёў прыклады вядомых малітваў розных часоў і народаў, а таксама прааналізаваў старажытнаегіпецкія і месапатамскія малітвы. “Яны з’яўляюцца выразамі таго, што чалавек заўсёды трываў у пошуку Бога, адчуваў Яго, а таксама Яго міласэрнасць і дабрыню”, – падкрэсліў Папа.
    На сённяшні дзень мільёны людзей ва ўсім свеце не ўяўляюць сваё жыццё без малітвы, якая не толькі ўмацоўвае і ўздымае настрой, але, у першую чаргу, з’яўляецца адным з самых прыгожых дыялогаў – дыялогам паміж Богам і чалавекам. Сапраўды, дзякуючы малітве мы можам адчуваць прысутнасць Бога, які дакранаецца да нашых не заўсёды чыстых сэрцаў, і чуць Яго голас.
Адзін мудрэц некалі сказаў, што малітва – гэта подых душы. Яна дае нам паветра, каб дыхаць, цяпло, каб жыць, святло, каб бачыць, ежу, каб узрастаць, і радасць, каб надаваць сэнс жыццю. Для верніка шчырая штодзённая малітва становіцца надзейнай зброяй у барацьбе са злом, яна дапамагае змяняць сябе, станавіцца больш стрыманым, моцным чалавекам – гэта значыць спакойным, упэўненым у сабе, здольным рабіць дабро.
    Мы можам маліцца ў храме альбо ў атмасферы цішыні і ўнутранай свабоды ад сваіх заняткаў і паспешлівасці, ціха альбо ўслых, сваімі словамі альбо чытаючы Святое Пісанне. Мы можам маліцца стоячы, седзячы, кленчачы, лежачы на ложку, прыпадаючы тварам да зямлі, падняўшы рукі да неба. Галоўнае, каб мы маліліся не толькі словам, але сэрцам і душой, кожнай клетачкай нашага цела, успамінаючы пра Бога не толькі тады, калі цяжка, калі існуе нейкая пільная патрэба, але таксама ў хвіліны радасці.
    Чалавек, які прагне Бога, не можа не маліцца. Малітва з’яўляецца доказам нашай адкрытасці і гатоўнасці слухаць Бога. І мы настолькі вартыя ў духоўным свеце, наколькі вартая наша малітва.
У наступным нумары: Чаму людзі перастаюць маліцца?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.