ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

15 мая 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін і 20-й гадавіны атрымання біскупскай сакры перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат радасных і спакойных дзён у Божай ласцы, штодзённай апекі і заступніцтва Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усемагутны Бог няспынна дапамагае Вашай Эксцэленцыі ў кіраванні нашай дыяцэзіяй.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны Пастыр нашай дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр! З нагоды Імянін і 20-й гадавіны прыняцця біскупства перасылаем Вашай Эксцэленцыі букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Пан бласлаўляе на далейшую паслугу, а Вастрабрамская Божая Маці клапоціцца кожны дзень. Няхай праца прыносіць шчодры плён, а ахвярнасць, з якой Ваша Эксцэленцыя выконвае сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання шматлікіх пакліканняў.
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам, кс. Віктар і парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама сіл і стойкасці ў штодзённай службе Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Міхала ў Навагрудку
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лысы! З нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Вам дароў Святога Духа, сталай апекі Маці Божай, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей, прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвячае Вас сваёй ласкай і адорвае здароўем. Дзякуем за апеку, клопат пра касцёл, за добрыя словы і ўчынкі.
Сям’я Гайдзісаў і вернікі з вёскі Сураж
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Салабудзе з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні сапраўднай радасці, супакою і ўсіх ласкаў ад Езуса Хрыста. Дзякуем за Божае слова, абвешчанае падчас рэкалекцый.
Удзячныя вернікі з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Паўлу Галінскаму і Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, усмешак і радасці. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус напаўняе Вас сваёй моцай і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя спадарожнічае і апекуецца Вамі на дарозе веры, надзеі і любові.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем шмат здароўя, сіл, радасці, стойкасці, апекі Маці Божай і прыгожага плёну на ніве, на якую паслаў Вас Пан.
Вернікі з Гожы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця і Божага бласлаўлення на кожны дзень працы.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем здароўя, душэўнага супакою, святла і моцы Святога Духа, шчодрага плёну ў душпастырскай працы, дапамогі Маці Божай у будаўніцтве касцёла. Дзякуем за ахвярную працу на карысць нашай парафіі.
Дзеці і вернікі з парафіі Граўжышкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Юрыю Барташэвічу, Віктару Ханьку і Руслану Мазану – з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем шмат здароўя, апекі Маці Божай, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус бласлаўляе Вас кожны дзень.
III ордэн св. Францішка з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня Святара моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат радасці і аптымізму
жадаюць члены Легіёну Марыі
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Казіміру Янджэйчаку, Казіміру Мараўскаму і Аляксандру Шэмету з нагоды Велікодных святаў жадаем шмат радасці, сіл у працы, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Пятру Марцінцу ў Дзень нараджэння мноства Божых ласкаў, здароўя, сілы, надзеі, аптымізму і сталай апекі Найсвяцейшай Маці
жадаюць парафіяне з Абуховіч
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Лявону Лішко, Раману Ялоўчыку і ўсім ксяндзам і сёстрам, якія працуюць у нашай святыні, з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем радасці, здароўя, зычлівых і добрых людзей навокал. Няхай добры Бог дапамагае Вам, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Усялюба
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, сіл, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за ахвярную працу, добрае сэрца, якое кожнага выслухае і зразумее. Няхай вакол Вас заўсёды будуць сардэчныя і шчырыя людзі.
Касцёльны камітэт з Дудаў
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў кіраванні нашай дыяцэзіяй, супакою ў душы, шмат сонца на кожны дзень, добрых і святых святароў, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай жыццёвы шлях Вашай Эксцэленцыі будзе шчаслівы і блаславёны, Усемагутны Бог акружае сваёй міласэрнасцю і адорвае ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік няспынна апякуюцца Вамі. Дзякуем за клопат пра наш Касцёл. Аддзяч, Божа.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Усялюба
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай і дароў Святога Духа. Няхай на жыццёвым шляху Вашай Эксцэленцыі будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі. Дзякуем за пастырскае слова, мудрыя парады і памяць.
Удзячныя вернікі з Падзітвы
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Вялікасельцу ў Дзень нараджэння жадаем моцнага здароўя, сілы, моцы Святога Духа, нязгаснага запалу ў нясенні Божага слова і вядзенні людзей да Бога. Няхай Найсвяцейшая Маці няспынна апякуецца Вашай Эксцэленцыяй і засцерагае ад злога, а Святы Дух вядзе да святасці.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і супрацоўнікі газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўнай сястры Мар’яне Алешчык з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат сонечных, шчаслівых і радасных дзён, каб добры Бог і Маці Езуса адорвалі Вас здароўем і моцай у Вашай Божай працы.
З любоўю і малітвай Аліцыя, Віталій і ўся сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз Антоні Казлоўскі! З нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ад усяго сэрца жадаем Вам шмат сілы, здзяйснення мараў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, мудрыя парады, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Няхай Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Панна Марыя ахінае ласкай і апекай.
Удзячныя парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Алег Жураўскі! Сардэчна віншуем Вас з Днём Святара і Велікоднымі святамі. Шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады, Божага блаславення і спаўнення ўсіх Вашых мараў.
Парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Паважаны айцец Дзмітрый Лабкоў! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, моцы Святога Духа, аптымізму, надзеі, моцнай веры, прыгожага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, сілы, стойкасці, спаўнення мараў, добрых і сардэчных людзей побач. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, мудрыя парады, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Няхай Бог адорвае Вас сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй ласкай і апекай.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам, касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння, Дня Святара і святаў Уваскрэсення Пана жадаем добрага здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог, якому Вы даверыліся да канца жыцця, бласлаўляе Вас у цяжкай і адказнай святарскай працы, а Маці Божая ахінае сваім плашчом. Дзякуем за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя парады і добрае, чулае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Жамыслаўля і Сурвілішак
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня Святара, святаў Змёртвыхпаўстання Пана і Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем сапраўднай радасці, шчасця і супакою, усіх ласкаў ад Збавіцеля свету – Езуса Хрыстуса.
ФОС з Вялікіх Эйсмантаў, Ружанцовае кола і парафіяне са Станевіч
◊◊◊
Каханай сястры Аўгустыне Белагрывай з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, якое найкаштоўнейшае, шмат Божых ласкаў, апекі Маці Божай, найдаўжэйшага жыццёвага шляху і шмат радасці на ім. Няхай кожны дзень жыцця будзе ясным, чыстым і радасным.
Часлава з сям’ёй і кола Жывога Ружанца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Багуславу Вайтовічу і Валерыю Шэйгеровічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Божага бласлаўлення, здароўя, сілы і стойкасці ў душпастырскай працы.
III ордэн св. Францішка, касцёльны камітэт і моладзь з Гальшан
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, сілы, душэўнага супакою, нязгаснага запалу і шчодрага плёну ў працы. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, няспынна адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Кола Жывога Ружанца Маці Божай Тройчы Цудоўнай з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, надзеі, аптымізму, мноства Божых ласкаў і шчодрага плёну ў нашай парафіі.
Вернікі з Прывалкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу, Вячаславу Матукевічу, Паўлу Урбану з нагоды Дня Святара, а таксама сёстрам, якія працуюць у нашым касцёле, з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, Божага блаславення, апекі Панны Марыі, радасці, сілы і стойкасці. Дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нашай парафіі.
З малітвай кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Вялебнаму айцу Войцеху Біскевічу з нагоды Дня Святара, Велікодных святаў і Імянін перасылаем самыя шчырыя пажаданні: мноства прыгожых, спакойных, сонечных і блаславёных дзён, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Войцеха, задавальнення з кожнай перажытай хвіліны і моцнага здароўя. Мы заўсёды з Вамі ў думках і малітвах.
З малітвай моладзь і дзеці з Жупран і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Станіславу Лабану, Юрыю Барташэвічу, Аляксандру Лебядзевічу і клерыку Яну Раманоўскаму з нагоды Дня Святара, святаў Змёртвыхпаўстання Пана і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, памятаючы пра Вас у малітве. Ойча нябесны, Тваёй апецы даручаем нашых душпастыраў, якія падаюць нам хлеб Божага слова і Эўхарыстычны Хлеб. Дай ім моц да працы і бацькоўскае сэрца, каб мы, дзякуючы іх паслузе, маглі дайсці да збаўлення.
Моладзь, ружанцовыя колы і ўсе вернікі з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, сіл, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў, стойкасці і добразычлівых людзей навокал. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус асвячае Ваш жыццёвы шлях і бласлаўляе. Дзякуем за душпастырскую працу.
Удзячныя парафіяне з Азёраў, Стажыны і Стрыёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Лысаму з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: найлепшага здароўя, найбольшага шчасця, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх Божых ласкаў.
Вернікі з вёскі Навіянка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Велікодных святаў жадаем: няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а Змёртвыхпаўсталы Езус адорвае сваімі ласкамі, здароўем, моцай і сапраўднай радасцю.
Ружанцовае кола з Навіянкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Саковічу ў Дзень нараджэння і Імянін жадаем, каб добры Бог узнагародзіў за ахвярную працу і адарыў усімі ласкамі. Няхай Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі, а сэрца радуецца маладосці і павазе людзей.
Парафіяне з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Алегу Пятрашку і Паўлу Астукевічу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана ад усяго сэрца жадаем стойкасці на Вашым святарскім шляху, шмат сіл і запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама моцнага здароўя, апекі Панны Марыі і Анёла-ахоўніка і мноства радасных дзён.
Парафіяне з вёскі Еўлашы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Кучыньскаму з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаю сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых і чулых людзей навокал, цярпення і прыгожага плёну ў душпастырскай працы. Няхай Бог блаславіць Вас, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Дабразычлівая парафіянка Пелагея
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Юрый Саковіч! Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і плённай працы. Няхай добры Бог адорвае Вас і матулю Уладзіславу ўсімі ласкамі, а Маці Божая Чанстахоўская апякуецца Вамі на працягу доўгага і шчаслівага жыцця. Дзякуем за тое, што Вы ёсць на гэтай зямлі.
З удзячнасцю сем’і Юхневіч, Шавель, Лаўкель
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Андрэю Лішко, Алегу Канановічу і Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці ў душпастырскай працы, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на кожны дзень.
Парафіяне з Грандзіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Ляховічу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, добразычлівых людзей навокал, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Маці Божай. Няхай прамяні бязмежнай міласэрнасці асвячаюць кожны дзень жыцця.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Алегу Дулю і Руслану Мазану з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем моцнага здароўя, радасці і аптымізму, верных парафіянаў і сяброў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстос заўсёды Вас бласлаўляе і аказвае сваю Божую міласэрнасць.
Моладзь і дзеці з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Рэйшэлю і Віктару Захарэўскаму з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай прырода, якая аднаўляецца да жыцця, напоўніць Вас аптымізмам, а радасць Велікоднай раніцы адновіць веру. Няхай крылы веры прыкрыюць камяні сумнення і ўзнімуць сэрцы над тым, што недаўгавечнае. Радаснага Вялікадня!
Удзячныя парафіяне з вёскі Купры
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Велікодных святаў жадаем шчодрых дароў ад Уваскрослага Езуса, здароўя, радасці, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
Члены Ружы МБ Тракельскай у Юрацішках
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Вітальду Лазавіцкаму, Юзафу Трубовічу і Уладзіславу Сурвілу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана, а таксама ксяндзам Юрыю Павайбу і Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, святла Хрыста, здароўя, сілы і моцы Святога Духа на кожны дзень паслугі.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, шмат радасці і поспехаў у душпастырскай працы, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
З малітвай сям’я Станьчыкаў з Мінска
◊◊◊
Паважаны ксёндз Раман Ялоўчык! З нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух распаўсюджвае сваё святло на кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Хрыстос заўсёды будзе Вашым сябрам, а служэнне Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Вернікі, моладзь, ружанцовыя колы з парафіі Кемялішкі
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, а таксама сёстрам Элігіі і Альберце з нагоды Велікодных святаў жадаем здароўя, сілы, шмат ласкаў ад Хрыста Пана, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з вёскі Субачы
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Аляксандр Адамовіч! З нагоды Велікодных святаў жадаем Вам: няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстос, поўны бляску і хвалы, адорыць здароўем, радасцю, апекай і шчасцем.
Ружанцовае кола МБ Шкаплернай з Доцішак
◊◊◊
Паважаны айцец Андрэй! З нагоды Дня Святара жадаем Вам шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай.
Супольнасць ФОС з парафіі Геранёны
◊◊◊
Паважаным Айцам Францішканам і Апекунам супольнасцей ФОС з нагоды Дня Святара жадаем здароўя, шчасця, стойкасці ў пакліканні, плённай працы, каб Божы млын ператварыў кінутыя ў людскія сэрцы зерні ў евангелічны хлеб, а таксама францішканскай радасці, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай Анельскай.
Нацыянальная Рада ФОС у Беларусі
◊◊◊
Самых шчодрых ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Хрыста з вясёлым Алелюя для ўсіх братоў і сясцёр ФОС
ад усяго сэрца жадае Нацыянальная Рада ФОС у Беларусі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырых і верных парафіянаў. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Панна Марыя дапамагаюць кожны дзень.
З малітвай парафіяне з Гудзевіч
◊◊◊
Паважанаму айцу Войцеху Біскевічу з нагоды Дня Святара, Велікодных святаў і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей навокал, штодзённай радасці, шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Панны Марыі і святога Заступніка. Няхай добры Езус асвятляе прамянямі сваёй міласэрнасці шлях Вашай душпастырскай паслугі. Шчыра дзякуем Богу за такога святара.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Жупран і навакольных вёсак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, моцы Святога Духа, пазнання ўсяго, што з’яўляецца добрым, прыгожым і шляхетным. Няхай сэрца цешыцца з маладосці і павагі людзей, якія знаходзяцца побач, а радасць назаўсёды паселіцца ў Вашым сэрцы.
Удзячныя парафіяне з Моцевіч
◊◊◊
Вялебным айцу Станіславу Станеўскаму і ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, усмешкі, здзяйснення мараў і апекі Маці Божай і св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі.
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды Велікодных святаў і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, сілы, шмат радасці, дароў Святога Духа, шмат ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса і апекі Маці Божай.
З павагай і малітвай парафіяне з Новага Двара
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Юрыю Кузьмічу з нагоды Велікодных святаў і Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці, радасці і мноства ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага. Няхай св. Юрый вядзе Вас па дарозе Святога Духа, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваім святым плашчом.
З павагай парафіяне
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму, рэктару Вышэйшай духоўнай семінарыі, ад усяго сэрца дзякуем за рэкалекцыі, узнёслую малітву падчас Крыжовага шляху, мудрыя казанні і шчырае сэрца.
Вернікі з Беняконяў
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Генрыху Яблонскаму і Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, дароў Святога Духа, сіл на кожны дзень і апекі Маці Божай. Дзякуем за ахвярную працу, прыклад веры і пабожнасці.
З малітвай удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем апекі Маці Божай Фацімскай, дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення, аптымізму, здароўя, радасці, спаўнення мараў і шчодрага плёну.
З малітвай паклоннікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Канапелька! З нагоды Змёртвыхпаўстання Пана і Імянін жадаем Вам мноства ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя, душэўнага супакою, шчырых і верных парафіянаў, шмат прыгожых і сонечных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік ахінаюць Вас сваім цяплом і апекай.
Удзячныя парафіяне са Мсцібава
◊◊◊
Каханая сястра Яніна Стэльмах! З нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Вам здароўя, сілы, радасці ў працы, усмешкі на кожны дзень і шмат ласкаў ад Збавіцеля свету.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Паўлу Урбану, Валерыю Быкоўскаму і Паўлу Салабудзе – з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, шмат сіл у працы, стойкасці, надзеі, любові і прыгожага плёну на Божай ніве.
Удзячныя вернікі са Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Езуса жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Сардэчна дзякуем за апеку і велікапосныя рэкалекцыі.
Парафіяне з Грандзіч
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Кшыштаф Янас! З нагоды Дня нараджэння жадаем Вам сталай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення ва ўсіх распачатых справах, а таксама здароўя, радасці, запалу і шчодрага плёну ў душпастырскай працы.
Сем’і Скубаў, Лудзежаў і Кузьмічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды Дня нараджэння і Дня Святара жадаем шчодрых Божых ласкаў і шмат радасных хвілін. Няхай Святы Дух асвячае Вас сваім святлом, Езус будзе Вашым сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай Бог ахіне Вас сваёй міласэрнасцю, а сваёю моцай зробіць кожны дзень Вашага жыцця святым.
Сем’і Спургіяшаў і Рабкоўскіх з Бярозаўкі
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, а таксама каханым сёстрам Элігіі і Альберце з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Божага бласлаўлення, сіл, апекі Маці Божай, стойкасці, душэўнага супакою і здароўя на доўгія гады. Няхай Святы Дух асвячае Вашы сэрцы і розумы.
Парафіяне з Шылавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем моцнага здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў, апекі Маці Божай Тройчы Цудоўнай і св. Заступніка, шмат сіл і стойкасці ў святарскай працы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус бласлаўляе і ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за Божае слова.
Удзячныя парафіяне з Таневіч
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі на доўгія гады душпастырскай працы. Вясёлых святаў!
Парафіяне з вёскі Ракавічы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Фядук! З нагоды Дня Святара, святаў Змёртвыхпаўстання Пана і Імянін жадаем Вам здароўя і мноства Божых ласкаў. Бог сам выбірае і пасылае святых святароў. Няхай яны будуць адлюстраваннем жаданняў Яго сэрца. Няхай Ваша пакліканне прынясе радасць за выбар такога цяжкага жыццёвага шляху.
Парафіяне з Ракавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем плённай душпастырскай працы, моцнага здароўя і верных парафіянаў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць Вас усімі ласкамі і мае ў сваёй сталай апецы.
Вернікі з вёскі Гінелі
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Алегу Дулю і Руслану Мазану з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем мноства Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі, сіл і здароўя.
Вернікі з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Велікодных святаў жадаем, каб Змёртвыхпаўсталы Хрыстус напоўніў Ваша сэрца радасцю, супакоем і надзеяй і адорваў Вас патрэбнымі ласкамі кожны дзень душпастырскай паслугі.
Члены таварыства МБ Заступніцы Добрай Смерці з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Анатолію Захарэўскаму з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем: няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорвае сваімі ласкамі, добрым здароўем і дапамагае крочыць шляхам святарства, а Маці Божая няхай мае ў сваёй апецы. Вясёлых святаў!
З павагай парафіяне з Міхалішак
◊◊◊
Паважаны ксёндз Яўген Барысюк! З нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, шмат прыгожых і сонечных дзён. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорвае Вас усімі ласкамі і вядзе дарогай святасці.
Вернікі з капліцы Усіх святых
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, стойкасці і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за зычлівае і добрае сэрца, за клопат і любоў да дзяцей. Аддзяч, Божа.
Адміністрацыя СПБ у Радуні
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня Святара, святаў Змёртвыхпаўстання Пана і Імянін жадаем здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, супакою, радасці і надзеі. Няхай Маці Божая дапамагае Вам у кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за працу, добрыя словы і шчырасць.
Парафіяне з Падзітвы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Францішку Галдысю і сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Велікодных святаў жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, а таксама сталай апекі Маці Божай. Радаснага Вялікадня!
Удзячныя парафіяне з Суботнікаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.