ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Малітоўныя заклікі. Што гэта?

Задай пытанне

кс. Павел СалабудаКожны з нас ведае словы Езуса: “Вы заўсёды павінны маліцца, а не ўкідацца ў роспач” (Лк 18, 1). Менавіта ў гэтым нам дапамагаюць малітоўныя заклікі. Гэта кароткія просьбы, выказванні ці падзякі. Часцей за ўсё гэта фразы, узятыя са Святога Пісання, з асабістых адкрыццяў або тыя, якія паўставалі на працягу стагоддзяў. Гэтая кароткая малітва нясе ў сабе глыбокі сэнс. Мы можам часта яе паўтараць, напрыклад тады, калі знаходзімся ў цяжкім становішчы і патрабуем Божай падтрымкі. Гэтая кароткая думка, скіраваная да Бога, часам называецца “малітвай хвіліны”. Мы таксама можам скіроўваць думкі да Найсвяцейшай Панны Марыі і да нашых святых заступнікаў. Дакладна акрэсленых формул няма. Кожны чалавек, пачынаючы ад малога дзіцяці, у стане вывучыць на памяць гэтыя кароткія заклікі. Трэба памятаць, што пры гэтым мы павінны няспынна скіроўваць нашы думкі да Бога.
Вось некаторыя прыклады малітоўных заклікаў:
    Пане, змілуйся нада мной.
    Пане, я не годны, каб Ты прыйшоў да мяне.
    Пане, Ты ведаеш усё, Ты ведаеш, што я Цябе кахаю.
    Езу, давяраю Табе!
    Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.