ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (6)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

21 красавіка 2011 г. - урачысты пачатак святкавання 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі. У катэдральнай базыліцы ў Гродне падчас св. Імшы Хрызма а 10-й гадзіне ў прысутнасці святароў і вернікаў дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвеціць абраз Міласэрнага Езуса. 1 мая, у дзень беатыфікацыі Яна Паўла II, пачнецца перэгрынацыя гэтага абраза ў Гродзенскай дыяцэзіі. Падчас перэгрынацыі ў кожным касцёле нашай дыяцэзіі мы будзем актыўна перажываць сёлетні душпастырскі год, які ў беларускім Касцёле праходзіць пад дэвізам: “Божая Міласэрнасць – адзіная надзея свету”.
21 верасня 1997 г. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу Божай Міласэрнасці ў Лошы (пар. Гудагай).
   12 кастрычніка 1997 г. У катэдральнай базыліцы кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскіх пасвячэнняў выпускнікам гродзенскай ВДС: дыякану Аляксандру Сасноўскаму (Рагозніца), дыякану Юрыю Федуку (Ваўкавыск), дыякану Аляксандру Пятровічу (Ашмяны), дыякану Юзафу Багдзевічу (Новы Двор).
   8 лістапада 1997 г. У вёсцы Кватэры (пар. Вялікая Бераставіца) кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу Божай Маці Міласэрнасці.
   9 лістапада 1997 г. Кс. біскуп Аляксандр асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва капліцы ў Падліпках.
   16 лістапада 1997 г. Ва ўрачыстасць Божай Маці Міласэрнасці кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую капліцу ў Масцвілішках (пар. Ашмяны), перабудаваную з дзіцячага сада. На ўрачыстасць прыбыў таксама тагачасны ардынарый Радомскай дыяцэзіі кс. біскуп Эдвард Матэрскі.
   22 – 23 лістапада 1997 г. У Ашмянах адбылася малітоўная сустрэча моладзі. Яе дэвізам былі словы: “Настаўнік, дзе жывеш? – Ідзіце і ўбачыце” (Ян 1, 35 – 39).
   23 лістапада 1997 г. Ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара кс. біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваны касцёл Хрыста – Валадара ў Азёрах.
   8 снежня 1997 г. У Лідзе ўрачыстасць сёстраў-непакалянак сабрала вакол алтара шмат святароў пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Сёстры адзначалі 75-годдзе сваёй працы ў Лідзе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.