ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Уваскрэсенне Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. I пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: «Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго».
    Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. I другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.

Ян 20, 1 -9


Мы ўвесь час бяжым, каб паверыць
   Мы чуем Добрую Навіну пра Змёртвыхпаўстанне Хрыста ўжо каля 2000 гадоў. Але ці ўсе цікавяцца апавяданнем Марыі Магдалены і вучняў Езуса і ці ўсе гатовы зрабіць намаганне праверыць, што здарылася з укрыжаваным Хрыстом? Давайце будзем шчырымі: некаторыя людзі жывуць сённяшнім днём, як быццам бы нічога не здарылася. Часам і мы самі паддаёмся духоўнай ляноце. Альбо яшчэ горш – робім выгляд, што нічым не цікавімся. Мы мала падобныя да Пятра і Яна, якія беглі да Гробу, каб праверыць факты, расказаныя Магдаленай. Чаму? Не толькі з-за ляноты. Стаянне перад Крыжам і пустым Гробам павінна было б многае змяніць у разуменні свету, у нашым жыцці, у адносінах з Богам і бліжнімі. Ян дабег да Гробу, увайшоў, убачыў і паверыў. Ён выйшаў адтуль ужо зусім іншым чалавекам. Калі мы не падрыхтаваны да такой глыбокай змены, давайце тады хаця б наблізімся да гэтай таямніцы. Няхай нас хоць крыху ахопіць бляск змененага Жыцця!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.