ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Хрыстус Уваскрос!

Слова рэдактара

8-324_by У нашым зямным пілі­гры­маванні мы набліжа­емся да перажывання найважнейшай Таямніцы нашага збавення: пасхальнай містэрыі Езуса Хрыста. Перыяд Вялікага посту стаў для многіх з нас перыядам пакуты, калі Касцёл суперажывае з Хрыстом у цішыні і засяроджанні незвычайны план збавення: Бог праявіў сваю любоў у Крыжы Збавіцеля і сваю моц у Яго Змёртвыхпаўстанні. Гледзячы на Езуса Хрыста на Крыжы, кожны хрысціянін больш выразна разумее Яго словы: “Я ёсць уваскрэсенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе” (Ян 11, 25). Менавіта таму гэта дні надзеі, бо зло было пераможана. Радасць Новага Жыцця ахінае кожнага з нас. Дзелячыся гэтай радаснай навіной, даваце несці яе ўсяму свету, каб даць яму надзею на Уваскрэсенне ў Хрысце. Няхай усе сэрцы адкрыюцца на нязгасную і поўную любові да людзей праўду: Хрыстус Уваскрос! Няхай яна падбадзёрыць расчараваных, падтрымае ўсумніўшыхся і пасее зерне веры ў тых, хто не ведае Бога.
    Хрыстус Уваскрос! І пасяліўся ў нашых душах, сэрцах і дамах. Давайце ісці за Ім з верай, несці Яго любоў усяму свету, сведчыць сваім жыццём аб Яго праўдах.
Хрыстус Уваскрос! У гэты радасны дзень Змёртвыхпаўстання Пана ад імя свайго і ўсіх супрацоўнікаў газеты “Слова Жыцця” перасылаю сардэчныя пажаданні Божага блаславення, усіх Божых ласкаў, любові, цяпла, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы, якімі мы будзем дзяліцца з іншымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.