ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці правільна казаць: “Заплаціць за св. Імшу?”

Задай пытанне

Часта ў касцёле можна пачуць ад вернікаў такія надзённыя пытанні: “Колькі трэба плаціць за св. Імшу і святыя сакрамэнты?”, “Колькі каштуе тое ці іншае дзеянне святара ля алтара?”
    Пасля ўсведамлення таго, чым з’яўляецца святая Імша і святыя сакрамэнты, адкрываецца ўся недарэчнасць тых ці іншых пытанняў такога роду. Сёння, у выніку разнастайных грамадскіх змен, калі існуе спакуса паставіць “святыя” справы ў адзін рад з іншымі людскімі заняткамі, пачынае панаваць маркетынгавае мысленне, якое, на жаль, датычыць таксама і святых сакрамэнтаў.
    У апісанні ўстанаўлення Езусам Эўхарыстыі або святых сакрамэнтаў мы не сустрэнем ніякай катэгорыі аплаты. Між тым, у Эўхарыстыі ўзнаўляецца сам Хрыстос і Яго Крыжовая Ахвяра, якая некрывавым спосабам ажыццяўляецца святаром пасля смерці Хрыста. Праз веру мы пазнаём, што падчас удзялення хросту хрысціць сам Хрыстос. Нам не хапіла б фінансавых сродкаў на ўсёй зямлі, калі б Езус не даваў сваіх ласкаў дарма. Ён сам заплаціў за нас цаной сваёй збаўчай смерці на крыжы. Ён зрабіў вартасць кожнай св. Імшы бясцэннай.
Таму дзеянне Божай ласкі з’яўляецца бясплатным Божым дарам, які мы атрымліваем падчас св. Імшы за жывых ці памерлых. Асаблівы ўдзел у гэтым мае цэлебрант св. Імшы, які выступае ў асобе Хрыста і праз моц Яго ўлады ажыццяўляе святыя абрады. Гэта ж тычыцца і сакрамэнтаў.
    Адсюль такія выразы, як: “Закупіць св. Імшу”, “Заплаціць за набажэнства” і г.д., якія з’яўляюцца доказам адсутнасці рэлігійнага разумення вернікамі таго, чым з’яўляюцца здзейсненыя святаром таямніцы. Гэта няведанне можа таксама вынікаць і з паставы канкрэтнага святара, які не растлумачвае вернікам, чым з’яўляюцца заказаная св. Імша і ўдзелены ім сакрамэнт. Таму наша плата – гэта не купля св. Імшы і сакрамэнтаў, а ахвяра, якая складаецца для ўтрымання святара або для развіцця Касцёла ў свеце ці парафіі.
    Таму правільна будзе: “Скласці ахвяру за св. Імшу”, “Узнагародзіць святара за ўдзяленне сакрамэнтаў”, “Даць на ўтрыманне Касцёла”. На памер ахвяры з боку вернікаў павінна ўплываць тое, якімі з’яўляюцца ўтрыманне самога ахвярадаўцы і патрэбы Касцёла. Тады кожны мог бы ахвяраваць дар, прапарцыянальны сваім заробкам. Хто зарабляе няшмат, той можа сумленна даць мала, хто ж зарабляе шмат – таму непрыстойна даваць мала, бо ён мог бы прызначыць большую ахвяру.    Узнагароджанне святару, які ўдзяляў сакрамэнту, з’яўляецца пацвярджэннем сваёй адказнасці за Касцёл, афіцыйным прадстаўніком якога ад імя Хрыста з’яўляецца кожны святар.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.