ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Збудаваныя ў Хрысце

З жыцця Касцёла

З 6 па 8 мая моладзь Гродзенскай дыяцэзіі збярэцца ў Воранаве (Радунскі дэканат) на супольныя Дні моладзі.
Іх дэвізам будуць словы: “Збудаваныя ў Хрысце”. Гэтыя дні моладзь правядзе ў супольнай малітве і забаве. Кожны дзень будзе магчымасць прыняць удзел у святой Імшы і маёвым набажэнстве, памаліцца, паслухаць казанне біскупа. У свайго роду “катэхезе ў катэхезе” можна будзе знайсці адказы на свае пытанні. Гэта вельмі цікавая форма навучання: моладзь дзеліцца на групы і разважае над пэўнай праблемай, потым усе збіраюцца на агульны сход, дзе можна падзяліцца сваімі ўражаннямі. Падчас сёлетняй катэхезы маладыя людзі пачуюць пра патронаў Сусветных дзён моладзі. Кожнага маладога чалавека будзе духоўна суправаджаць бл. Папа Ян Павел II.
Кожная парафіяльная група можа паказаць сябе: расказаць, якія моладзевыя акцыі ў іх праходзяць, чым яны займаюцца. Можна ўбачыць тэатральныя пастаноўкі - як падрыхтаваныя, так і спантанныя. На канцэртах выступяць дыяцэзіяльныя музычныя гурты. З нагоды дыяцэзіяль­ных Дзён моладзі заахвочваем Вас, Дарагая Моладзь, да дасылання на адрас нашага партала grodnensis.by сведчанняў сваёй веры (СВЕДЧАННЕ МАЛАДОГА ЧАЛАВЕКА). Найлепшыя сведчанні будуць прачытаны падчас Сустрэчы моладзі, а іх аўтары атрымаюць узнагароды.
    Давайце будзем маліц­ца ў сваіх парафіях, каб гэтыя дні малітваў моладзі нашай дыяцэзіі прынеслі шчодры плён у іх жыцці. Няхай сведчанне маладога чалавека XXI стагоддзя будзе напоўнена Божай любоўю і дабрынёй.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.