ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

V Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Быў адзін хворы, Лазар з Бэтаніі, з вёскі Марыі і яе сястры Марты. Гэта была тая Марыя, якая намасціла Пана мірам і абцерла Яму ногі сваімі валасамі. А Лазар, які хварэў, быў яе братам.
    Сёстры паслалі сказаць Езусу: «Пане, той, каго Ты любіш, хворы». Пачуўшы гэта, Езус сказаў: «Гэтая хвароба не вядзе да смерці, але да славы Божай, каб Сын Чалавечы праславіўся праз яе». Езус жа любіў Марту, яе сястру і Лазара. Пачуўшы, што той хварэе, заставаўся два дні на тым месцы, дзе знаходзіўся. (…)
    Прыйшоўшы, Езус даведаўся, што Лазар ужо чатыры дні ў магіле. Бэтанія была блізка ад Ерузалема, каля пятнаццаці стадыяў, і шмат хто з юдэяў прыйшоў да Марты і Марыі, каб суцешыць іх у смутку па браце. Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. Тады Марта сказала Езусу: «Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе».
    Езус сказаў ёй: «Уваскрэсне брат твой». Марта сказала Яму: «Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрасення ў апошні дзень». Езус сказаў ёй: «Я - уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта?»
    Яна адказала Яму: «Так, Пане. Я веру, што Ты Месія, Сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет».

Ян 11, 1-45


Давер, што дае жыццё
   У Бэтаніі ў Лазара Езуса акружала атмасфера прыязнасці. У Ерузалеме змаўляліся фарысеі і панаваў палахлівы Пілат. З Бэтаніі да Ерузалем недалёка. Так мала аддзяляе здароўе ад хваробы, жыццё ад смерці. Мяжу паміж імі вызначае нешчаслівы выпадак, збег абставінаў. Інакш у выпадку канчатковага прызначэння чалавека. Хвароба і смерць Лазара былі ўпісаны ў Божы план збавення. Без іх мы не пачулі б слоў Езуса: “Хто верыць у Мяне, хоць бы і памёр, будзе жыць. Кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на векі”. Ці нашы сумненні рассейвае давер Марты?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.