ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Як распазнаць, ці можна чытаць гэтую рэлігійную кнігу?

Задай пытанне

Калі мы бяром у рукі кнігу рэлігійнага зместу, то на адной з першых старонак можам сустрэць слова “іmprimatur”. Што яно азначае? Тэрмін “imprimatur” з’яўляецца формай лацінскага дзеяслова “imprimere” (адбіць, надрукаваць), таму гэты тэрмін тлумачыцца як “няхай будзе адбіта, дазволена друкаваць”. Гэта звыклая формула духоўнага кіраўніка, якая дазваляе аддаць у друк нейкую напісаную працу. Перш за ўсё гэта датычыцца асабліва важных прац рэлігійнага зместу. Выкарыстоўваючы гэтую формулу, адказная за рэлігійнае навучанне асоба ўказвае на тое, што змест гэтай працы адпавядае дактрыне Каталіцкага Касцёла. Сёння, калі ў кнігарнях і бібліятэках вельмі шмат разнастайных выданняў рэлігійнага зместу (у тым ліку і часопісаў), варта звяртаць пільную ўвагу на тое, ці выбранае выданне згодна з верай, ці не нясе ў сабе яўнага ці схаванага рэлігійнага фальшу. І ў гэтым нам дапамагае менавіта тэрмін “imprimatur”. Перш за ўсё гэта датычыцца выданняў Святога Пісання. Тым больш, што вакол нас ёсць шмат сектаў, якія раздаюць ці прадаюць розныя версіі Бібліі, часта змененага зместу, дапасаваныя менавіта да свайго вучэння.
Падсумоўваючы, можна сцвярджаць, што “imprimatur” з’яўляецца афіцыйным дазволам касцёльных улад, які найчасцей дае мясцовы біскуп пасля вывучэння зместу працы. Вельмі важна, каб мы чыталі кнігі і часопісы рэлігійнага зместу, а перш за ўсё Святое Пісанне, каб такім чынам паглыблялі сваю веру і праўдзівасць хрысціянскага сведчання. Не менш важна тое, каб мы чыталі літаратуру, што нясе ў сабе сапраўднае вучэнне Касцёла, пацверджанае праз размяшчэнне ў дадзеным выданні тэрміна “imprimatur”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.