ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IX Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: ”Не кожны, хто кажа Мне: Госпадзе, Госпадзе” увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць на небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Няўжо мы не праракавалі ў імя Тваё? Ды ці не ў імя Тваё выганялі дэманаў? Ды ці не ў імя Тваё ўчынялі цуды?” А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”. Такім чынам, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае ды выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека разумнага, які збудаваў свой дом на камені. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён не упаў, бо быў пабудаваны на камені. А кожны, хто слухае Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека неразумнага, які збудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён упаў, і вялікім было яго падзенне”.

Мц 7, 21-27


Трываць у праўдзе
    Каб мець у жыцці менш клопатаў, найлепш ніколі не займаць пазіцыі і ясна не выказваць сваіх поглядаў. А раптам яны не будуць згодныя з абавязковай у дадзены час лініяй большасці ці ўлады? Найлепш растаць у шэрасці і нікога не раздражняць сваім поглядам ці нават прысутнасцю.
    Непрыемнасці жыцця ў праўдзе становяцца яшчэ большымі, калі мы захочам, каб погляды, якіх мы прытрымліваемся, фарміравалі наша жыццё. Цяжкасці спалучэння праўды з практыкай датычаць не толькі нашых знешніх адносін, але закранаюць наш унутраны свет, нагадваюць аб наступствах зробленых выбараў. Недастаткова выказацца. Мае перакананні, маё меркаванне - істотныя, але яшчэ не вычэрпваюць, не акрэсліваюць маю асобу. Толькі канкрэтныя ўчынкі, якія з’яўляюцца вынікам перакананняў, даюць верагоднае сведчанне пра тое, хто я, у што веру і што мне ў жыцці дорага. Канешне, праўда не бывае лёгкай. Аднак важна, што яна гарантуе трываласць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.