ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

З жыцця Касцёла

З 27 па 30 студзеня доўжыўся чарговы Еўрапейскі кангрэс універсітэцкага душпастырства, арганізаваны Радай Каферэнцыі Біскупаў Еўропы (CCEE – Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae). У гэтым годзе ўдзельнікаў Кангрэса гасціла архідыяцэзія Мюнхена (Баварыя, Германія). Упершыню ўдзел у падобным мерапрыемстве прыняў дэлегат Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кс. Антоні Грэмза з Гродна. Кангрэс адбываўся пад дэвізам “Фармацыя, адукацыя і Евангелле. Перспектывы ўніверсітэцкага душпастырства ў Еўропе”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Еўропы з 30 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі касцельных супольнасцяў і рухаў. Пад кіраўніцтвам Камітэта Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы па справах катэхізацыі ўдзельнікі Кангрэса разважалі над галоўнымі праблемамі. У якасці дарадцаў у Мюнхен прыбылі прадстаўнікі ватыканскай Кангрэгацыі выхавання і каталіцкага навучання, а таксама Камісіі па справах мігрантаў.
    Падчас сустрэчы душпастыраў і адказных за інтэлектуальную фармацыю ў Касцёле падкрэслівалася, што пастаральны клопат пра студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў займае сёння адно з прыярытэтных месцаў у касцельнай дзейнасці апошняга дзесяцігоддзя.
Праца Кангрэса доўжылася чатыры дні, падчас яе выступоўцы – духоўныя і свецкія асобы – дзяліліся багаццем свайго досведу ўніверсітэцкай работы. Гаворка ішла пра тое, што разам з тэхнічным і інтэлектуальным прагрэсам узрасла сёння і роля душпастыраў, а таксама свецкіх хрысціян у духоўнай фармацыі ўсіх, хто ўдзельнічае ва ўніверсітэцкім жыцці.
    Удзельнікі Кангрэса намагаліся акрэсліць патрабаванні, якім павінны адпавядаць духоўныя асобы, і пункты супольнай дзейнасці на карысць пашырэння новай евангелізацыі ў каталіцкіх і свецкіх вышэйшых навучальных установах Еўропы. Быў час і на супольную малітву, і на шчырыя размовы, якія паказалі духоўную еднасць тых, хто прымае ўдзел у пастаральнай дзейнасці Касцёла сярод студэнтаў і выкладчыкаў еўрапейскіх універсітэтаў. Кангрэс закончыўся св. Імшой, якую ўзначаліў мясцовы арцыбіскуп Райнхард Маркс.

    У наступным нумары газеты “Слова Жыцця” будзе змешчана больш інфармацыі пра побыт кс. Антонія ў Германіі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.