ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

V Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус звярнуўся да сваіх вучняў з такімі словамі: “Вы – соль зямлі. А калі соль страціць сілу, то чым пасоліцца? Яна ўжо ні на што больш не прыдатная, як толькі быць выкінутай на двор, каб яе людзі патапталі. Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, што размешчаны на гары. Таксама не запальваюць свечкі і не ставяць яе пад пасудзіну, але ставяць на падсвечніку, каб свяціла ўсім, хто ёсць у доме. Так хай свеціць святло вашае на віду ў людзей, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі ды хвалілі Айца вашага, Які ў небе”.

Мц 5, 13-16


НАКОЛЬКІ ПРОСТАЕ, НАСТОЛЬКІ ЦЯЖКАЕ ЗАДАННЕ
Мы знаходзімся ў камфортнай сітуацыі: паводле слоў Езуса, нам не трэба задумвацца, хто мы. Пазбавілі нас і ад “ламання” галавы над высвятленнем таго, што маем у гэтым жыцці рабіць. Словы Евангелля не пакідаюць сумненняў: мы - соль для зямлі, святло для свету. Нашае заданне - надаваць смак, кансерваваць. У гэтым заключаецца дзеянне солі. Мы павінны таксама “свяціць” свету добрым прыкладам, каб дзеці добра сведчылі пра свайго Айца і садзейнічалі Яго хвале.
    Да гэтага месца ўсё ясна і не падлягае дыскусіі. Але праблемы параджае жыццё. Тут пачынаюцца прыступкі, бо калі соль страціць свой смак ... Застаюцца пагарда і зневажанне. Святло або ёсць, або яго няма. Сапсаваная лямпачка ці закураная свечка непрыдатны ў цемры. Яны будуць найбольш успамінам пра тое, што можа быць інакш.
    Што ж застаецца? Прачытаць некалькі разоў, кім з’яўляюцца вучні Езуса, і ... узяцца за рэалізацыю ўсяго, што нясуць словы Настаўніка. Давайце не будзем здзіўляцца, калі соль запячэ камусьці, бо дасягне адкрытай раны зла. Можа гэта будзе нагода, каб яе ачысціць, каб загаілася. Давайце святлом сваіх добрых учынкаў указваць шлях бліжняму, не спрабуючы яго асляпіць – робячы дабро, будзьма тактоўнымі. Гэта так мала, а адначасова так шмат: быць сабой, каб свет і жыццё набылі сэнс.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.