ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (1)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

Наша Гродзенская дыяцэзія святкуе сваё 20-годдзе . У чарговых нумарах "Слова" мы будзем коратка расказваць пра гісторыю нашай дыяцэзіі, прыпамінаючы Вам, дарагія чытачы, пра найважнейшыя падзеі з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. Успамінаючы гісторыю нашай дыяцэзіі, давайце памятаць пра тое, што мы таксама запісваем свае імёны на старонках нашай дыяцэзіі. Давайце даручаць Богу ў сваіх малітвах кс. біскупа Аляксандра і справы нашай дыяцэзіі.
25 ліпеня 1989 г. Апостальская Сталіца ўтварыла для католікаў Беларусі Мінскую дыяцэзію і прызначыла яе біскупам Тадэвуша Кандрусевіча, назначыўшы яго Апостальскім Адміністратарам. Ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў Адэльску, выконваў функцыі пробашча ў Францішканскім касцёле за Нёманам.
    Дзякуючы яго намаганням у Гродне 1 верасня 1990 г. адкрылася Вышэйшая духоўная семінарыя. Яе Заступнікамі былі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганнага Зачацця, св. Міхал-Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

    15 снежня 1990 г. Фарны касцёл быў узведзены папам Янам Паўлам II у ранг Меншай Базылікі.

    13 красавіка 1991 г. – стварэнне Гродзенскай дыяцэзіі папам Янам Паўлам II. Гродзенская дыяцэзія ўваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на правах суфраганіі. Межамі дыяцэзіі з’яўляюцца межы Гродзенскай вобласці. У гэты дзень Святы Айцец Ян Павел II назначае пробашча парафіі Святога Духа ў Вільні, кс. Аляксандра Кашкевіча, біскупам новай дыяцэзіі. Дэвіз біскупскай паслугі: “Езу, давяраю Табе”. Меншая Базыліка ў Гродне становіцца катэдрай Гродзенскай дыяцэзіі.

    23 мая 1991 г. адбылася кансэкрацыя біскупа кс. Аляксандра Кашкевіча ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у вёсцы Падгайдзі, у парафіі Эйшышкі Віленскай архідыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе і 30 мая 1976 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1976 – 1981 гг. кс. Аляксандр Кашкевіч працаваў у Паневежысе вікарыем. У 1981 г. стаў пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні. 14 чэрвеня 2006 г. быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Узначальвае Раду па справах моладзі і Раду па справах каталіцкага выхавання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.