ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

ІІ Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Назаўтра ўбачыў Ян Ісуса, што ішоў да яго, і гаворыць: “Вось Ягня Божае, Той, Хто бярэ на Сябе грахі свету. Гэта Той, пра Якога я сказаў: пасля мяне прыходзіць Чалавек, Які стаўся перада мною, бо быў раней за мяне. І я не ведаў Яго, але дзеля таго прыйшоў я, хрысцячы вадой, каб мог Ён аб’явіцца Ізраэлю”. І прадставіў Ян сведчанне, кажучы: “Бачыў я Духа, што сыходзіў з неба, як галуб, і застаўся на Ім; і я Яго не ведаў, але Той, Хто мяне паслаў хрысціць вадою, сказаў мне: “На Ком убачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, Хто хрысціць Духам Святым”. І гэта я сам бачыў і сведчу, што Ён – Сын Божы”.

Ян 1, 29-34


Непахісная Праўда
    Галоўным словам у гэтым урыўку Евангелля, здаецца, з’яўляецца слова “сведчу”. Ян Хрысціцель засведчыў аб Езусе. Ён распазнаў у Ім Божага Сына і прадказаў хрост Святым Духам. Здзіўленне павінна абуджаць важкасць гэтых слоў. Яны былі выказаны 20 вякоў таму назад ля берага малазначнай ракі, у краіне далёкай рымскай правінцыі. Безумоўна, Ян Хрысціцель мог сабраць натоўпы слухачоў, абуджаў у іх жаданне змяніць жыццё ў лепшы бок, але не ён адзін у гісторыі можа цешыцца аналагічнымі поспехамі. Апрача Яна было шмат духоўных кіраўнікоў, нязвыклых людзей, якія аказалі ўплыў на жыццё сучасных сабе людзей. Яны проста калісьці існавалі, навучалі, былі запісаны іхнія словы, але яны засталіся толькі ў гісторыі, у падручніках. А сведчанне Яна Хрысціцеля застаецца і сёння жывым! А калі мы хочам яго пачуць, то дастаткова ісці ў касцёл на св. Імшу. У кожнай святыні, на кожнай геаграфічнай шыраце, на сотнях сучасных мовах мы пачуем: “Вось Ягня Божае, Той, Хто бярэ на Сябе грахі свету” (Ян 1, 29). Так ёсць і так будзе аж да апошняга дня нашага свету, таму што гэтыя словы выражаюць Праўду, пацверджаную смерцю і паўстаннем з памерлых Хрыста, а таксама падтрыманы прысутнасцю Святога Духа.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.