ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Пажаданні ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Божае Нараджэнне 2010 г. і на Новы 2011 год
Ужо чарговы раз адзначаем Божае Нараджэнне. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час, калі нанова мы затрымліваемся над загадкавай таямніцай Любові Бога да чалавека. У кожную нядзелю і ў гадавую ўрачыстасць мы вызнаём нашую веру і гаворым: “Бог ад Бога, Святло ад Святла, Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, народжанага, не створанага, адзінасутнага Айцу: праз якога ўсё сталася. Ён дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення зышоў з неба. І ўцелавіўся ад Духа Святога з Панны Марыі і стаўся чалавекам”. Перад гэтай таямніцай мы ўкленчваем, за яе выражаем удзячнасць, праслаўляем Бога ў Яго бясконцай любові да нас. †
Няхай сёлетнія святкаванні Божага Нараджэння, паўторна, з усёй сілай прывядуць нас у гэтую цудоўную перспектыву Божага плана збавення і асвецяць кожны дзень нашай зямной вандроўкі. Няхай зорка Пана не перастае свяціць у нашых сэрцах, указваючы нам шлях праўды, любові і супакою.
Я дапаўняю сардэчныя пажаданні тым, што буду памятаць аб Вас у малітве, якая заносіцца цераз пасрэдніцтва Божага Сына, які стаў Чалавекам у Бэтлееме.
На радаснае і благаславеннае святкаванне ўрачыстасці Божага Нараджэння і на кожны дзень Новага 2011 г. ад усяго сэрца благаслаўляю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.