ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння?

На шляху да святасці

Дарагая моладзь!
Гэтае пытанне я хачу задаць сабе і Вам перад абліччам хуткаплыннага часу Адвэнта. Вы скажаце, што гэта банальна. Але ж мы ведаем, як праходзяць падрыхтоўкі да святаў! Занятасць,наведванні, адсутнасць часу… Ідэалам сучаснага чалавека, сярод многіх маладых, з’яўляецца герой, які вядзе актыўнае жыццё і стараецца зрабіць уражанне сваімі ведамі, здольнасцямі, добрымі манерамі і поспехам.
   Першая думка, якая нараджаецца ў сувязі з гэтым, з’яўляецца перакананне, што сучасны хрысціянін губляе ў сабе пачуццё чакання Бога з-за сваёй зверхактыўнасці. Спадзяюцца на новыя ўражанні, сустрэчу з блізкімі асобамі з сям’і, падарункі, модныя і паўтаральныя тэксты пажаданняў з смскаў, каляровыя паштоўкі, добрую забаву і г.д.
    Усё менш людзей сканцэнтроўвае сваю свядомасць на чаканні Кагосьці! Гэта ёсць тое радаснае пасланне таямніцы Божага Нараджэння,прыняцце чаго дазволіць нам глыбей пражыць перыяд Адвэнта.
Перш за ўсё ў перыяд Адвэнта мы атрымліваем цудоўную нагоду аднавіць свае персанальныя адносіны спачатку з Богам, адзіным у Тройцы – Айцом, Братам, Суцяшальнікам. Спрыяе гэтаму ўся атмасфера Адвэнта. Прароцкія тэксты, якія прадказваюць прыбыццё Месіі, які ўводзіць поўную гармонію стварэння з Богам, імшальныя малітвы, Рараты ўносяць у літургію дух таямніцы і чакання радаснага спаткання са Збавіцелем. Запаленая свечка, працэсійны шлях да алтара ўсведамляюць мне, што разам з Марыяй і ўсімі пакаленнямі людзей, я накіроўваюся на сустрэчу з найбольш дасканалым Чалавекам, які калі-небудзь жыў на зямлі – Езусам Хрыстом, які захацеў поўнага шчасця для кожнага з нас. Каму асабліва важны асабісты кантакт з Богам, аснованы на дзіцячым даверы, той знойдзе ў Раратах Кагосьці і сустрэнецца з Кімсьці. Трэба аддаць поўнае прызнанне маладым людзям, якія падчас Адвэнта адказваюць сабе ў тым, што так прыцягальна і прыемна. Яны адмаўляюцца ад дыскатэкі, робяць самаахвяраванні, быць можа часам цяжкія для выканання, але высакародныя ў інтэнцыях. Ёсць прыгожыя прыклады моладзі, якая жадае жыць у сферы кантактаў з Богам. Сувязі з Ім носяць асабісты характар. Той, хто навучыўся жыць сваёй верай, як сувяззю з Асобай, той будзе жадаць знаходжання з Богам у блізкім сяброўстве, будзе чакаць не на Штосьці, але няспынна на Каго-небудзь. Гэты Хтосьці, такі блізкі і любячы Бог, не дазволіць паддацца страху будучыні і пагрозы з-за віруса невядомага грыпу. Бог не дасць усумніцца, што да Яго належаць час і вечнасць, якая не абмежавана 2012 годам, датай канца свету, нібы прадказанай племёнамі маяў.
    Прасторай жыцця і яго сапраўднай мяжой застаецца дар з самога сябе для іншай Асобы. Хто не спрабуе быць дарам для іншых, той падвяргае сябе ўнутранай пустаце і сляпой зацікаўленасці датай канца свету.
    “Найбольш цяпла радасці, якую я адчуваў у маім жыцці – сказаў адзін чалавек пажылога ўзросту – была радасць, якая выплывала з таго, што хтосьці быў зацікаўлены ўва мне і я быў патрэбны яму”. Нельга спакойна чакаць радасці, трэба яе стымуляваць у жыцці, людзях, якія жывуць побач са мной, каб пазней яна магла вярнуцца да мяне.
    Сёння замест радасці і душэўнага супакою на тварах людзей прабіваецца смутак, на парадку дня знаходзяцца неўрозы і стрэсы. Менш адорваюць сябе ўзаемнай любоўю блізкія асобы, якім належыць ад нас любоў і павага. Мы прызвычаіліся да прысутнасці нашых блізкіх і лічым гэта штодзённасцю. Адвэнтавае чаканне Кагосьці – гэта чарговы шанс вырвацца з шэрасці дня і сказаць блізкаму чалавеку: “Дзякуй, прабачаю, я люблю цябе…”. Гэта з’яўляецца нагодай вызваліцца з крывадушнасці і прынцыпаў свету, які стварае культ дабрабыту, задавальнення, поспеху.
    На моцы дзіцячай сувязі з Богам мы атрымліваем шанс новага погляду на свае сувязі з людзьмі, у доме, школе, навучальнай установе, на працы. Давайце будзем старацца ўбачыць у іншым чалавеку ўласны твар і зрабіць яму так, як бы на яго месцы мы апынуліся самі. Трывалай каштоўнасцю застаецца жэст чуласці і паслужлівасці, ахвяраваны Камусьці. Неўзабавае мы будзем адзначаць гадавіну нараджэння Бога-Чалавека. Езус Хрыстус 2010 раз дае людзям радасць перажыць таямніцу Яго нараджэння, якая няспынна накіроўвае нас сысці са шляху чакання на Штосьці і ўвайсці на дарогу пошуку Кагосьці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.