ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

“Салодкія” ідэі

Хвіліна творчасці

“Жылі-былі брат і сястра - Янка і Мар’я. Аднойчы яны вырашылі пайсці ў лес па грыбы. Яны ішлі, ішлі і выйшлі на ўзлесак. Там стаяла пернікавая хатка: дах з ледзянцоў, цукровыя акенцы. Дзеці падбеглі да яе і сталі адломваць кавалачкі даху. А ў гэтай хатцы жыў...”
Менавіта такую пернікавую казачную хатку можна зрабіць напярэдадні Божага Нараджэння. Яна будзе цешыць і вас, і вашых дзяцей некалькі тыдняў, ствараючы святочны настрой.
    Неабходныя інгрэдыенты для цеста: разрыхляльнік для цеста - 15 г, сметанковае масла - 200 г, пшанічная мука - 650 г, цукровая пудра -1000 г, мёд - 150 г, ванілін - 5 ч.л., кардамон - 1 ч.л., молатая карыца - 1 ч.л., аніс - 1 ч.л., лімонная цёртая цэдра - 2 ч.л., молаты імбір - 1 ч.л., яечны жаўток - 4 шт., лімонны сок -15 мл, яечны бялок - 5 шт., міндаль - 300 г, згушчанае малако - 120 мл, сухое малако - 100 г, шакалад - 50 г.
    Неабходныя прадукты для глазуры: 1 бялок, 250 г цукровай пудры, 2 ст.л. лімоннага соку.
    Акрамя таго, яшчэ спатрэбяцца наступныя прадметы: кардон, аловак, лінейка, нажніцы для вырабу шаблона хаткі, цукеркі, мармелад, зефір, цукровыя пасыпкі, цукаты для ўпрыгожвання хаткі.
Спосаб падрыхтоўкі:
    1. Спачатку спраектуем хатку на кардоне, карыстаючыся шаблонамі, як гэта паказана на малюнку. Нам трэба выканаць франтальную частку - 2шт., дах хаткі - 2шт., бакавыя сцены хаткі - 2шт., франтальную сцяну прыбудовы - 2шт., бакавую сцяну прыбудовы - 1шт., дах прыбудовы - 1шт. Маштаб: 1 клетачка = 1 см.
    2. Замясіце цеста, загарніце яго ў харчовую плёнку і пакладзіце ў халадзільнік на некалькі гадзін.
    3. Раскачайце цеста таўшчынёй 5-6 мм і выражце часткі хаткі па шаблонах.
    4. Выпякайце на сярэднім агні 10-12 хвілін. Астудзіце.
    5. Цяпер прыгатуйце айсінг. Бялок трэба ўзбіць з цукровай пудрай, каб атрымалася густая маса, дадаць да яе некалькі кропель лімоннага соку. Цукар трэба дадаваць паступова, пакуль айсінг не загусцее.
    6. Збярыце хатку, склеіўшы ўсе часткі айсінгам.
    7. Дах хаткі пакрыйце белым айсінгам.
    8. Упрыгожце хатку зефірам, шакаладам, мармеладам, каляровымі цуровымі пасыпкамі.
    9. Вось і атрымаўся цудоўны казачны домік.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.