ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Адвэнтавыя рэкалекцыі

На шляху да святасці

Леон Кнабіт - бэнэдыкцінец, былы прыёр абацтва ў Тынцы, публіцыст. Вядомы сваёй адкрытасцю, добрым кантактам з моладдзю і пачуццём гумару. Быў блізкім знаёмым папы Яна Паўла II. З’яўляецца аўтарам некалькіх публікацый, працуе ў мас-медыях. Вёў шэраг каталіцкіх праграм, цяпер ў яго ёсць свой блог.
Усе хрысціяне падрыхтоўваюцца да святкавання найважнейшай падзеі ў гісторыі свету. Вось Бог, якога ніхто ніколі не бачыў (пар. Ян 1, 18), становіцца Чалавекам, каб прынесці любоў, якая прабачае, грэшнаму чалавецтву. Чалавек ведае ўжо больш пра Бога, бо Езус скажа: “Хто Мяне ўбачыў, убачыў таксама і Айца” (Ян 14, 9). І ў гэты час Адвэнта мы закліканы да асаблівай рэфлексіі над любоўю Бога да чалавека і над тым, як чалавек адказвае на гэтую любоў. Святы Божага Нараджэння, калі адзначаем напамінак аб гэтай падзеі, з’яўляюцца, хіба, найбольш сямейнымі святамі, бо і Езус нарадзіўся ў сям’і. Любоў у сям’і з’яўляецца асаблівым адлюстраваннем Божай любові. Якімі ж няпоўнымі з’яўляюцца святы для тых, якія вераць, што Бога няма, а часта ў іх няма таксама нармальнай трывалай сям’і. Для іх гэта проста зімовыя святы, злучаныя часта з Новым годам. Замест пажаданняў: “Вясёлых свят Божага Нараджэння”, непасрэдна жадаецца: “Шчаслівага Новага года” (з Новым годам). І толькі. А тут ідзе размова пра штосьці значна большае.
Існаванне Бога з’яўляецца бясспрэчным для верніка. Таму што,калі гаворыцца пра “змрокі” веры, то напэўна ёсць таксама святло веры. І ў гэтым святле веры перш за ўсё мы звяртаемся да гістарычнага Хрыста. Гэта Той, напамін аб прыходзе якога мы будзем неўзабаве адзначаць. Як гэта гаворым у “Сімвале веры”: “…нарадзіўся з Панны Марыі, …укрыжаваны, памёр і быў пахаваны, …трэцяга дня ўваскрос,узышоў на неба,сядзіць праваруч Бога Айца Усемагутнага, адтуль прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых…”.
Мы хочам Яго ўбачыць і ў сучасным свеце, што не з’яўляецца такім лёгкім… Таму што Хрыстус атаясамліваецца з усімі людзьмі, якія прынялі Хрост і ствараюць разам з Ім вялікую супольнасць, якую спрадвеку называюць Містычным целам Хрыста. Гэта ёсць Касцёл, супольнасць людзей той самай веры, якая прымае тыя самыя сакрамэнты і прызнае тую самую мараль. Езус хацеў заставацца ў гэтым Касцёле, які павінен быць сведкам і апастолам Божай міласэрнасці на зямлі аж да канца свету. У Касцёле мы можам перажываць нанова розныя падзеі з жыцця гістарычнага Хрыста. Калі напрыклад, вернікі збіраюцца ў радасці і чысціні сэрца падчас святаў - святкаванняў памяці аб таямніцах збавення - Божага Нараджэння, Змёртвыхпаўстання, Спаслання Святога Духа і іншых, то Езус – прыгожы, у зіхаценні, як падчас перамянення ці трыумфальнага ўезду ў Ерузалім. Аднак калі Яго свецкія і духоўныя слугі грашаць і вядуць сябе амаральна, тады Езус – пагарджаны, аплёваны і зганьбаваны пракляццем укрыжавання. Многія людзі не хочуць прыняць Касцёла, які такім спосабам прадстаўляе Хрыстус, бо ў такім Касцёле і праз такі Касцёл яны не могуць знайсці Бога. Таму так часта чуецца: “Хрыстус – так, Касцёл – не”. Гэта грахі і недасканаласці Касцёла, якія зрэшты мэтанакіравана робяцца вядомымі шырокай публіцы, садзейнічаюць таму, што многія людзі адсоўваюцца ад яго. “Калі яны такія – сквапныя, п’яніцы, распуснікі, то я дзякую. Веру сабе ў Бога па-своему і мне не патрэбны ніякі Касцёл як пасрэднік”.
І расчарованыя амаральнасцю адыходзяць, аналагічна як вучні,калі бачылі зганьбаванага і пагарджанага Езуса, “пакінулі Яго і ўцяклі” (Мц 26, 56). Пакінулі ў бядзе сябра…Бо Езус жа заўжды з’яўляецца Сябрам чалавека. Як тады, калі трыумфальна ўваходзіць у Ерузалем, так і тады, калі Ён высмеяны не адзін раз жаўнерамі і слугамі архісвятара. І таму кожны, хто ўсведамляе любоў Езуса, сам стараецца Яго любіць усё больш лепшым выкананнем запаведзяў, асабліва запаведзі любові да бліжняга, каб узнагародзіць за нявернасць, якую дапускаюць тыя, якіх Ён палюбіў да канца. Святы Божага Нараджэння з’яўляюцца нагодай, каб адказваючы на любоў Езуса, умацаваць з Ім сяброўскія сувязі. Гэта будзе вялікай карысцю для нашага збавення і будзе сведчаннем перад людзьмі Касцёла і тых, якія можа па нашай віне адносяцца да Хрыста і Касцёла недаверліва ці нават варожа. Тым самым, таксамабудзе ўмацоўвацца сувязь паміж намі, а Хрыстус, дзякуючы нам, больш заяснее любоўю і дабрынёй сучаснаму свету. Гэта ёсць найлепшы спосаб апостальства. Калі ў нас ажыццявіцца Божае Нараджэнне, то Хрыстус будзе мець лепшы доступ да тых, якіх паставіў на нашым шляху.
“Касцёл павінен расці таксама мной, бо хрысціянін - гэта менавіта Я” – так пяецца ў рэлігійнай песні. А гэта з’яўляецца заданнем для ўсіх маладых і старэйшых хрысціян, якія ў духу радаснай веры будуць адзначаць святы Божага Нараджэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.