ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

I нядзeля Адвэнта

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
“Дык чувайце, бо не ведаеце, у які тэрмін прыйдзе Госпад ваш. А гэта ведайце, што, каб гаспадар дому ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, пільнаваў бы і не дазволіў уламіцца ў дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў гадзіну, якой вы не ведаеце, Сын Чалавечы прыйдзе”.

Мц 24, 37-44


Тленнасць - часткай вечнасці
Cпадзяванне на паўторны прыход Езуса ў канцы часоў належыць да праўдаў нашай веры. Гэтая надзея нясе ў сабе збавенную моц: чаканне прыхода Збавіцеля ў славе, калі Ён будзе судзіць жывых і памерлых, адкрывае нам брамы неба. Адсутнасць гэтай надзеі і гэтага спадзявання выключае ўдзел у збавенных абяцаннях Бога.
    Праўды веры, якія датычаць канца свету, ясна акрэслены ў “Сімвале веры”, які чытаюць падчас урачыстай Эўхарыстыі. Таксама ў літургіі ёсць малітвы з просьбай аб выкананні гэтай надзеі, як хоць бы ухвала воклічамі пасля пераўтварэння: “Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё ўваскрашэнне, і чакаем Твайго прыйсця ў хвале”. Вера задае пытанні розуму. А розум са свайго боку шукае лагічныя адказы ў Божым Аб’яўленні. Такім чынам, давайце спытаем: “Адкуль паходзіць гэтае чаканне і чаму Езус заклікае нас да пастаяннай гатоўнасці?”
    Магчымыя адказы павінны весці нас да цэлай праўды пра Збавенне і пра Езуса як Адкупіцеля. Увянчэннем Божых планаў будзе дзень, калі ўсе людзі ўбачаць сапраўднае аблічча Хрыста. Адначасова гэта будзе дзень, у якім заяснее Яго валадарства поўным святлом. Прыход Чалавечага Сына ліквідуе ўсе сумненні. Мы ўбачым Бога твар у твар. Тады ўжо не будзе неабходна вера, бо яе заменяць веды.
    А нашае чаканне і няспынная гатоўнасць да Яго прыхода? Гэта стан, які напамінае, што Божае валадарства ўжо існуе і пастаянна рэалізоўваецца сярод нас. Таму кожная хвіліна - цэннай, таму што з’яўляецца пачаткам вечнасці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.