ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Святарскія (прэзбітэрскія) пасвячэнні

З жыцця Касцёла

“Дзякуючы намашчэнню Святога Духа прэзбітэры пазначаны асаблівым знакам і так становяцца падобнымі да Хрыста-Святара, каб яны маглі дзейнічаць, замяняючы Хрыста-Кіраўніка”.
Presbyterorum ordinis, № 2.
1. Прадстаўленне і выбар.
Кожны з кандыдатаў, названы па імені і прозвішчу, падыходзіць да біскупа і кланяецца яму.

2. Гамілія.
У ёй біскуп растлумачвае вернікам і кандыдатам сутнасць прэзбітэрскай службы на падставе чытанняў з літургіі слова.

3. Абяцанне выбраных.
Выбраныя прэзбітэрамі стаяць перад біскупам і адказваюць на абяцанні, зачытаныя біскупам. Яны падыходзяць да яго і кожны з выбраных укладвае свае складзеныя рукі ў рукі біскупа. Кандыдат абяцае паслухмянасць, пасля чаго біскуп дадае: “Няхай Бог, які пачаў у табе добрую справу, сам яе здзейсніць”.

4. Упрашальная літанія.
Выбраныя падаюць на твар, а вернікі моляцца словамі ўпрашальнай літаніі. Пасля яе заканчэння кс. біскуп моліцца, просячы для выбраных моцы святарскай ласкі і шчодрасці Божых дароў.

5. Накладанне рук і малітва пасвячэнняў.
Кандыдат кленчыць перад біскупам, які па чарзе кладзе рукі кожнаму на галаву, пасля чаго ўсе прысутныя прэзбітэры, нічога не кажучы, кладуць рукі на выбраных. У малітве пасвячэнняў біскуп просіць Нябеснага Айца аб годнасці прэзбітэрскіх пасвячэнняў для выбраных слуг алтара: “Аднаві ў іхніх сэрцах духа святасці, няхай яны верна выконваюць прынятую ад Цябе, Божа, святарскую службу другой ступені...”

6. Намашчэнне рук, уручэнне хлеба і віна.
Пасля малітвы пасвячэнняў новыя прэзбітэры накладаюць на сябе стулу і арнат. Біскуп намашчае іхнія далоні, просячы, каб Хрыстус ахоўваў выбранага для святасці Божага люду, а таксама для складання Богу ахвяры. Біскуп, уручаючы хлеб і віно, гаворыць, каб святар вёў жыццё, згодна з таямніцай Хрыстовага Крыжа. Пацалунак супакою паміж біскупам і новым прэзбітэрам указвае на глыбокую бацькоўскую апеку пастыра дыяцэзіі.

16 лістапада б.г. у Катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне падчас урачыстай св. Імшы адбудуцца святарскія пасвячэнні наступных дыяканаў: Алега Канановіча і Паўла Барысевіча. А ажыццявіць іх ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Алег Канановіч,
сын Юрыя і Марыны з дома Кэзля. Нарадзіўся 19 верасня 1984 г. у Грандзічах у Гродне. Быў ахрышчаны ў касцёле Анельскай Божай Маці (Францішканскі) ў Гродне. Да Першай св. Камуніі прыступіў у маі 1994 г. у гродзенскай катэдры. Сакрамэнт Канфірмацыі атрымаў у 2000 г. у Грандзічах. З 1994 г. быў міністрантам і наведваў урокі рэлігіі ў роднай парафіі. Пасля сканчэння школы ў 2000 г. паступіў у каледж, дзе атрымаў спецыяльнасць радыётэхніка. У 2003 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, а скончыў яе ў 2010 г. Падчас побыту ў семінарыі прайшоў душпастырска-літургічную практыку ў парафіях у Лядску і Лідзе-Фары. 16 лістапада 2009 г. у гродзенскай катэдры атрымаў дыяканскія пасвячэнні.

Павел Барысевіч,
сын Часлава і Ганны з д. Вялічка. Нарадзіўся 10 красавіка 1984 г. у Глебавічах. Сакрамэнт Хросту атрымаў у 1984 г. у касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Новых Васілішках. 29 мая 1994 г. прыступіў да Першай св. Камуніі ў касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках. 15 мая 1999 г. прыняў сакрамэнт Канфірмацыі. Пасля сканчэння школы ў Галавіч-поллі ў 2001 г. паступіў вучыцца ў семінарыю ксяндзоў міхалітаў у Кракаве, дзе закончыў курс філасофіі. У 2005 г. прадаўжаў навучанне ў ВДС у Гродне. У 2006 г. быў накіраваны на практыку ў парафію ў Рандзілаўшчыну. У 2008 – 2009 гг. прайшоў гадавую практыку ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы. 16 мая 2010 г. абараніў магістэрскую працу ў КУЛе. 29 мая 2010 г. атрымаў дыяканскія пасвячэнні ў катэдральнай базыліцы ў Гродне. У перыяд ад чэрвеня да лістапада 2010 г. праходзіў дыяканскую практыку ў парафіі св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.