ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць Хрыста - Валадара

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі ўкрыжавалі Езуса, народ стаяў, прыглядаючыся. Кпілі з яго і начальнікі, кажучы: “Іншых ратаваў, хай і Сябе выратуе, калі Ён – Хрыстос, выбраннік Божы”. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго, падыходзячы і падаючы Яму воцат, і кажучы: “Калі Ты – Цар Юдэйскі, уратуй Сябе!”

Лк 23, 35-43


У сцэне ўкрыжавання ўсе асобы з Галготы акружаны драмай смерці. Перш за ўсё Езус канае ў сваёй бязмежнай пакінутасці, выражанай скаргай: “Божа мой, Божа мой, чаму Ты мяне пакінуў!” Члены Высокай рады былі адказны за гэтую смерць, таму іхняя прысутнасць на Галгоце і здзеклівыя паводзіны ставілі іх на бок памерлых пры жыцці.…Хоць рымскія жаўнеры толькі выконвалі прыказ начальства, але яны выкарысталі магчымасць пакпіць з чужога няшчасця. Толькі малітва Езуса: “Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць” (Лк 23, 34) адкрывала перад імі шанс дотыку Божай міласэрнасці, што ахвяроўвае прабачэнне. Ля крыжа хапала “шэрых людзей”. Як яны рэагавалі? Так як рэагуе натоўп, які заўжды цікаўны да нязвыклых падзей: “І народ стаяў, прыглядаючыся” (Лк 23, 35). Пасіўнасць людзей бывае паралізуючай, а ў групе яны маглі б так многае, але натоўп не здольны да спачування, жэсту салідарнасці.
    Толькі Езус, хоць прыбіты да крыжа і нягледзячы на тое, што Ён як бы прайграў, застаецца Гаспадаром сітуацыі. Ён з’яўляецца не толькі габрэйскім каралём, але і – Уладаром усяго сусвету, Гаспадаром часу і вечнасці. На Галгоце Ён цалкам свядома распаўсюджвае сваю ўладу над кожным чалавекам. Таму толькі Хрыстус мог сказаць добраму лотру, які паміраў разам з Ім: “Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мной ў раі” (Лк 23, 42).
    Каралеўскі тытул Хрыста здаецца ўстарэлым у нашым свеце прэзідэнтаў, старшыняў, дырэктараў, палітычных лідэраў. Няважна, што гучыць несучасна. За гэтым тытулам хаваецца моц, што адкрывае перад чалавекам брамы неба, нават перад лотрам.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.