ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

17 кастрычніка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Пятрашка Алег!
Віншуем Вас з 30-годдзем з Дня нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчасця, сіл, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог благаславіць Вас, адорыць пастаяннай сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Парафіяне з Лядска, з вёскі Еўлашы
◊◊◊
Наша каханая матуля і бабуля Стасюкевіч Святлана Браніславаўна!
Ад усяго сэрца віншуем Вас з 55-годдзем з Дня нараджэння. Няхай добры Бог шчодра адорвае Вас сваёй любоўю і благаславеннем. Мы жадаем Вам моцнага здароўя, радасных хвілін у Вашым жыцці і спаўнення ўсіх мараў. Дзякуем за Вашую падтрымку і любоў.
Дочкі Таццяна і Алена з сям’ёй
◊◊◊
Дарагая сястра Цыдзік Фаустына!
Віншуем цябе з Імянінамі і жадаем здароўя, нязгаснай веры, надзеі, сілы, радасці, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця.
Вернікі з Каменкі
◊◊◊
Наша каханая матуля і бабуля Шукеловіч Марыя Баляславаўна!
Ад шчырага сэрца віншуем Вас з 55-годдзем з Дня нараджэння. Жадаем Вам шмат прыгожых, спакойных сонечных і благаславенных дзён, моцнага здароўя на доўгія гады, няспыннай апекі Жупранскай Божай Маці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Вашае добрае і чулае сэрца будзе напоўнена радасцю і любоўю, верай.
З малітвай, любоўю і ўдзячнасцю сястра Лаўра, Мікалай, Ірына і Максім
◊◊◊
Вялебны а. Махнач Аляксандр!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Панны Марыі. Мы дзякуем Вам за навучанні, нястомную працу, веліч сэрца і душы, чым Вы так шчодра дзеліцеся з намі.
Біблійны кружок, удзячныя парафіяне з касцёла св. Тэрэзы са Шчучына
◊◊◊
Паважаны ксёндз Багдзевіч Юзаф!
Віншуем Вас з 13-годдзем святарскіх пасвячэнняў і Днём нараджэння. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівым і благаславенным, а Божая Маці - бязмежна любімая. Няхай Бог, якому Вы даверыліся да канца жыцця, адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю ў складанай і адказнай святарскай паслузе.
Круг Ружанца Тройчы Цудоўнай Божай Маці з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаны а. Качан Тадэвуш!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, спакою ў працы, Божага благаславення, апекі Вастрабрамскай Маці і анёла-апекуна.
Сям’я Станьчыкаў
◊◊◊
Вялебны а. Махнач Аляксандр!
Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, радасці, пастаяннай апекі Божай Маці, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень працы.
Ружа Божай Маці з Лурда і Ружа (мужчын) св. Юзафа
◊◊◊
Паважаны ксёндз Махнач Аляксандр!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам моцнай веры, нязгаснай надзеі, сілы, стойкасці, радасці, а таксама пастаяннай апекі Фацімскай Божай Маці на кожны дзень.
Сям’я Санько

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.