ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Ружанец: радасць для неба, ратунак для зямлі

З жыцця Касцёла

Што трэба зрабіць, каб ружанец не быў запылены і ўнукі не саромеліся на ім маліцца? Як растлумачыць чалавеку, што ружанцовая малітва можа змяніць яго жыццё?
Ружанец – гэта не толькі кастрычніцкае набажэнства
Кастрычнік з’яўляецца месяцам ружанцовых малітваў, месяцам успаміну аб Ружанцовай Божай Маці. Таму давайце прыгадаем сабе, якое месца павінен займаць ружанец у нашым жыцці.

    Для некаторых гэта малітва асацыіруецца толькі з кастрычніцкім набажэнствам. Ёсць такія, якія моляцца на ружанцы кожны дзень. Некаторыя саромеюцца яго ці лічаць малітвай бабулькаў, якія штодзённа сядзяць у касцёльных лаўках. Я хацеў бы прыгадаць усім, што ў сённяшнім секулярызаваным свеце ружанцовая малітва з’яўляецца адным з найлепшых спосабаў расказаць чалавеку пра Бога. Сучасны чалавек атрымлівае такую вялікую колькасць разнастайнай інфармацыі на працягу свайго жыцця, што пачынае траціць здаровы розум, а таксама пасіўна паддавацца агульным поглядам. Сёння чалавек больш ахвотна выбірае тое, што для яго найлепш, што дае свабоду і нічога не забараняе. Зачарованы гэтай ілюзорнай свабодай, ён не заўважае, як пачынае псіхічна і фізічна залежыць ад секулярызаванага свету, што ўсё больш аддаляе яго ад Бога. Чаму так адбываецца? Таму што вельмі мала мы слухаем Бога і думаем, што Ён забірае нашую свабоду, а Касцёл патрабуе вельмі многа. Але гэта не так. Ружанец – гэта хвіліны спаткання з Богам
Я лічу, што ў якой меры мы любім ружанец, у такой -паслухмяны Богу. А ўрок, як належыць слухаць голас Творцы, даке кожнаму з нас Божая Маці, робячы гэта менавіта праз нашу ружанцовую малітву. Для кожнага чалавека ружанец можа стаць выключнай хвілінай сустрэчы з Хрыстом. Дакранаючыся паасобных ружанцовых таямніц, мы дакранаемся ( па ўзоры Марыі) самога Бога. Таму Божы слуга Ян Павел II называў ружанец “салодкім ланцугом, што злучае нас з Богам”.
    Ружанец можа быць таксама нашым спосабам аповеду пра жыццё, пра любоў да Бога. І сведчыць пра гэта трэба ва ўсіх кутках нашай зямлі.
    Ружанец – гэта мова нашай душы і нашага цела. Толькі з ружанцам у руцэ чалавек можа распазнаць дабро і зло. Кожны роздум пра Хрыста, пра Божую Маці дазваляе нам цешыцца прысутнасцю Бога ў нашым жыцці. Мы не маем права пазбаўляць сябе і іншых повадаў для радасці. Шчаслівым робіць чалавека перад усім ружанец у руках, які паказвае правільны шлях развіцця чалавецтва.
    Ружанец – малітва сталых верай
Ружанец не дазволіць нам змарнаваць свайго шляху, таму што трымаючы яго ў руках, нам лягчэй крочыць па жыцці. Ружанец можа быць лекам на ўсе нашыя недамаганні. Давайце паспрабуем, молячыся на ім, пачуць парады Марыі на лепшае жыццё. Давайце памятаць, што гэта малітва для ўсіх нас, незалежна ад веку, адукацыі ці грамадскай пазіцыі. Ружанец не нудны. Ён багаты. Трэба толькі зразумець яго і прыняць душой і сэрцам. Да ружанца проста трэба “выспець”.
    Каб заўжды жыць з Богам, знайсці адказы на складаныя пытанні, упэўнена крочыць жыццёвым шляхам, лёгка вырашыць найцяжэйшыя праблемы, быць шчаслівым і рабіць шчаслівымі іншых – давайце будзем моцна трымаць ружанец у сваіх руках.

Ружанцовае набажэнства
5 таямніц ружанца, Ларэтанская літанія, малітва да св. Юзафа.
Першая частка
Радасныя таямніцы
(адгаворваюцца ў панядзелкі і суботы)
1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
2. Наведзіны Паннай Марыяй св. Альжбеты.
3. Нараджэнне Езуса.
4. Ахвяраванне Хрыста ў святыні.
5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні.
Трэцяя частка
Балесныя таямніцы
(адгаворваюцца ў аўторкі і пятніцы)
1. Малітва Езуса ў Аліўным садзе.
2. Бічаванне Езуса.
3. Укаранаванне Езуса цернем.
4. Езус нясе крыж на Кальварыйскую гару.
5. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы.
Другая частка
Таямніцы Святла
(адгаворваюцца ў чацвяргі)
1. Хрост Езуса ў Ярдане.
2. Аб’яўленне Езуса ў Кане Галілейскай.
3. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання.
4. Перамяненне Пана на гары Табар.
5. Устанаўленне Эўхарыстыі.
Чацвёртая таямніца
Хвалебныя таямніцы
(адгаворваюцца ў серады і нядзелі)
1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста.
2. Унебаўшэсце Хрыста.
3. Спасланне Святога Духа.
4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.
5. Укаранаванне Марыі на Валадарку неба і зямлі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.