ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць у Вярэйках

Дыяцэзія

11 верасня 2010 г. пасля вячэрняй св. Імшы ў вярэйскім касцёле пачалося чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. А 21-ай гадзіне пачаўся Марыйны Зварот, а 24-ай гадзіне была цэлебравана св. Імша, падчас чаго 6 асобаў было прынята ў Марыйны шкаплеж, які налічвае ў вярэйскай парафіі звыш 200 асобаў. Пасля пастэркі вернікі прайшлі ў Марыйнай працэсіі са свечкамі навокал святыні. 12 верасня б.г. на адпустовую ўрачыстасць Імя НПМ у Вярэйкі прыбылі пешыя пілігрымы з Ваўкавыска, ксяндзы і вернікі з дэканата і з Польшчы. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы, казанне абвясціў ксёндз Андрэй Шчупал. Эўхарыстычная працэсія закончыла адпустовую ўрачыстасць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.