ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

280 гадоў каранацыі папскімі каронамі жыровіцкай іконы Божай Маці (1730 – 2010 г.г.)

Юбілей

280 гадоў таму, 19 (8) верасня 1730 г., адбылася каранацыя жыровіцкай іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
На той час было вядома тры выявы жыровіцкай іконы Божай Маці, якія праславіліся цудамі.
    Першая – каменная, якая цудоўна з’явілася ў XV стагоддзі і знаходзілася ў Жыровічах.
    Другая – ікона-фрэска з базыліянскай царквы св. Сяргея і Вакха ў Рыме.
    Трэцяя (мастацкая копія другой) была напісана на палатне, як копія рымскай іконы-фрэскі.
    Гэтая ікона была каранавана папскімі каронамі і зараз знаходзіцца ў Слоніме, у касцёле св. Андрэя.
    Рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята ў 1726 годзе падчас пантыфікату папы Бэнэдыкта ХІII (29 V 1724 – 21 II 1730).
    Гэта была першая каранацыя папскімі каронамі абраза Божай Маці на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    На працягу стагоддзяў перад гэтай іконай маліліся грэка-католікі (уніяты), рыма-католікі, праваслаўныя. Жыровіцкая Заступніца стала сапраўды Маці еднасці хрысціянаў.

МАЛІТОЎНАЕ СВЯТКАВАННЕ
    перад каранаванай іконай Жыровіцкай Божай Маці адбудзецца ў нядзелю 19 верасня 2010 г. у касцёле св. Андрэя ў Cлоніме.
    Урачыстасць узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч. У ёй прымуць удзел каталіцкія біскупы Беларусі, духавенства і вернікі лацінскага і візантыйскага aбрадаў.

    ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦІ
    10.00 – Акатыст у гонар жыровіцкай іконы Багародзіцы (хор “ПРАСФАРА” з Мінска).
    11.00 – Літургія па візантыйскаму абраду.
    12.30 – Урачыстая працэсія з іконай Багародзіцы.
    13.00 – Святочная агапа для гасцей і пілігрымаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.