ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Паломніцтва настаўнікаў

Дыяцэзія

1 - 2 ліпеня 2010 г. члены душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў з Гродна прынялі ўдзел у 73 Агульнапольскай пілігрымцы настаўнікаў і выхавацеляў у Чанстахову.
    На Яснай гары настаўнікі ўдзельнічалі ў Крыжовым шляху і ва Эўхарыстычнай працэсіі, а ў асабістых малітвах яны падзякавалі Чорнай Мадонне за мінулы навучальны год і прасілі аб благаславенні на дальнейшую плённую працу па навучанню і выхаванню дзяцей і моладзі.
    Супольнае паломніцтва з настаўнікамі з Мушыньца мела цудоўную атмасферу і садзейнічала новым знаёмствам і прафесійным кантактам і, напэўна, прынясе плён у выглядзе дальнейшага супрацоўніцтва.
    Удзель-нікі пілі-грымкі ўдзячны ксяндзу Яраславу Грынашкевічу за дапамогу па арганізацыі паломніцтва, а настаўнікам з Мушыньца – за сардэчнае цяпло, сяброўства і адкрытасць на бліжніх.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.