ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

4 ліпеня 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Сардэчна дзякуем нашым спонсарам:
- Сенату Рэчы Паспалітай Польшчы
- Міністэрству спорту і турызму Польшчы
- Таварыству “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса“ з Варшавы
- Карытас з Гродзенскай дыяцэзіі
- Moda-Exclusive з Гродна
Арганізатары II парафіяды дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем шчырую падзяку ксяндзу-пробашчу Тадэвушу, кс. Паўлу, кл. Паўлу і сястры Таццяне і ўсім, хто дапамагаў працаваць з дзецьмі падчас канікулаў у капліцы імя св. Юзафа ў Гродне. Няхай Хрыстус благаславіць Ваш святарскі шлях, а Божая Маці ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай удзячныя дзеці і іхнія бацькі
◊◊◊
Паважаныя ксёндз-рэдактар Павел Салабуда і Павел Урбан!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам Божага благаславення, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны на кожны дзень душпастырскай працы.
Парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Віктар Савіцкі!
Шчыра віншуем Вас з днём Нараджэння і жадаем Вам моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і шматлікіх Божых ласкаў, зычлівых людзей, якія заўсёды гатовы дапамагчы Вам, шмат сілаў і стойкасці для душпастырскай працы. Няхай Марыя Панна апякуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, няхай добры Бог адорвае Вас сваім айцоўскім благаславеннем і каб далей Вы маглі будаваць Божае валадарства на зямлі.
Сем’і: Бурын, Карэндай, Вайшняровіч і Мазур з Усялюба
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-дзекан Пётр Марцінец!
Віншуем Вас з Імянінамі і з 38-ай гадавінай святарскіх пасвячэнняў і шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці, штодзённай радасці, шматлікіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог падтрымлівае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Марыя Панна ахоўвае ад зла. Няхай святарская праца прынясе шчодры, прыгожы плён.Мы ўдзячны Вам за апеку над нашым касцёлам.
Удзячныя парафіяне з Азёраў, Старыны, Стрыеўкі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-пробашч Антоній Казлоўскі!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, супакою, цярплівасці ў святарскай працы, Божай міласэрнасці і благаславення, апекі Марыі Панны. Нізкі Вам паклон за веліч сэрца для нас, за ахвярную працу на карысць Бога і людзей.
Удзячныя парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Савіцкі!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, зычлівых людзей навокал, штодзённага душэўнага супакою.
Сем’і: Пісарэвічаў і Жарычаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Анатолій Захарэўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў. Няхай Марыя Панна з любоўю клапоціцца пра Вас, а анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і абараняе ад зла. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць радасна, будзьце заўжды здаровы. Няхай побач з Вамі будуць толькі зычлівыя людзі. Няхай шчырая і ахвярная святарская праца прынясе шчодры плён.
З удзячнасцю парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Юзаф Ганьчыц!
Віншуем Вас з 15-ці годдзем святарскіх пасвячэнняў і сардэчна жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Бог-Айцец благаславіць Вас на кожны дзень святарскай паслугі, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, апякуецца Вамі па-мацярынску і вучыць пакоры. Святы Ян Марыя Віянэй сказаў: «Святарства – гэта любоў Езусовага Сэрца». Няхай жа ксёндз-пробашч фарміруе сваё сэрца па ўзоры Хрыстовага Сэрца.
З малітвай вернікі з парафіі імя св. Сям’і з Ліды
◊◊◊
Паважаны айцец Багуслаў Вуйтовіч!
Сардэчна віншуем Вас з прыгожым 50-ці годдзем з дня Нараджэння. Мы жадаем Вам здароўя, Божага благаславення ў душпастырскай працы і дзякуем за працу ў нашым касцёле.
З малітвай III ордэн імя св. Францішка, касцёльны камітэт, хор і моладзь з Гальшанаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Зенон Рамейка!
З нагоды Імянінаў і дня Нараджэння, якія надыходзяць, мы перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: Жадаем, каб добры Бог з неба Са святой Паннай, Божай Маці Даў Табе ўсё, што патрэбна, І перш за ўсё – здароўе. Жыві 100 гадоў або і даўжэй, Сваім словам змяняў сэрцы. Няхай Табе будзе Бог любоўю, А Марыя – дапамогай.
Удзячныя парафіяне з Астрына
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Гедройць!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці і сардэчнасці.
З малітвай парафіяне з Перстуня
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітальд Чурган!
Ад усяго сэрца мы шчыра дзякуем Вам за навучанне і за тое, што вы падрыхтавалі нас да св. Камуніі. Мы ўдзячны за чуласць, паблажлівасць, справядлівасць і ўвагу да людзей, плённую і ахвярную працу. Мы жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, шмат сілаў і стойкасці ў нялёгкай святарскай працы. Няхай на Вашым шляху заўжды будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Удзячныя парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.