ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Цуд у вачах Бога

Дзіцячы куточак

Юля, плачучы, убегла ў пакой. Яе ўджаліла пчала, і на руцэ з’явілася чырвоная пляма, рука стала пухнуць. Мама намачыла ватку і прыклала да балючага месца, каб зняць жар.
    - Пчолы - небяспечныя. Яны не павінны існаваць на свеце, - скрозь слёзы сказала Юля.
    - Не, гэта не так, - запярэчыла мама.
    - Пчолы не джаляць, калі іх не чапаць. - Можа быць, ты напалохала пчалу?
    - Не. Яна прыляцела і села на маю руку. Я хацела яе прагнаць, а яна мяне ўджаліла.
    -Зараз гэта пчала памрэ, - растлумачыла мама. – Яна ўджаліла цябе, таму што адчула сябе ў небяспецы. Яе джала засталося ў тваёй руцэ. Вось - яно.
А калі пчала губляе джала, яна памірае. Між іншым, пчолы - вельмі карысныя насякомыя, нягледзячы на тое, што яны часам джаляць.
    - Я ведаю, - адказала Юля. - Іх мёд вельмі смачны.
    - І не толькі таму яны карысныя, - працягнула мама. - Дзякуючы пчолам, некаторым іншым насякомым і птушкам на нашым стале ёсць садавіна.
    Пчолы спрыяюць таму, што з кветак атрымліваецца насенне і плады. З насення вырастаюць новыя кусты, дрэвы і расліны.
    - Праўда?! - з захапленнем сказала Юля.
    - Так, - пацвердзіла мама, - наш свет поўны цудаў.
    Цуды адбываюцца не самі па сабе. Іх здзяйсняе Бог. Ён так уладкаваў, што ўсё гарманічна спалучаецца адно з адным: і пчолы, і кветкі, і мы – людзі.
    - А я таксама - цуд? - спытала Юля.
    Мама ўсміхнулася:
    - Так, ты, і я, і ўсе людзі. Ты - вялікі цуд у вачах Бога. Ён любіць цябе так моцна, што аддаў за цябе сваё жыцце на крыжы.
    Юля ўзрадавалася і пацалавала маму.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.