ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Касцёл – гэта Божы дом

Семінарыйная газета

Дарагія сябры! Зноў я вітаю Вас на старонках газеты, якія прысвечаны жыццю нашай семінарыі.
У гэтым нумары я хацеў бы расказаць Вам пра значэнне і род хрысціянскай святыні – гэта касцёл. Ён не з’яўляецца толькі звычайным будынкам, але перш за ўсё – Божым домам, інтэр’ер якога цераз розныя сімвалы прыадкрывае перад намі як бы невялічкую часцінку нябеснай хвалы. Касцёлам называецца таксама ўся чалавечая сям’я, якая вераць у Хрыста, якую, мой дарагі сябар, ствараем і ты, і я.
    А каб прыняць удзел у св. Імшы ці ў іншых літургічных набажэнствах, кожны раз мы збіраемся ў касцёле ці, калі няма такой магчымасці, у іншым месцы, якое годна вялікіх Божых таямніцаў. Святыня і ўсе прадметы культу выглядаюць належным чынам, прыгожа, а цераз розныя знакі яны гавораць нам пра Божыя праўды. Святыня прысвечана Богу, таму сваім знешнім прыгожым выглядам яна дапамагае нам звяртацца сэрцам да вечных справаў. Гэта такое месца, дзе Творца выслухоўвае нашыя малітвы. У першыя стагоддзі хрысціянства касцёлы ўзводзіліся так, каб яны былі павернуты на ўсход, таму што ва ўзыходзячым сонцы людзі бачылі сімвал Змёртвыхпаўсталага Хрыста. На працягу стагоддзяў хрысціянскія святыні будавалі па-рознаму, напрыклад: з другой паловы XII ст. (гатыцкі стыль) у Францыі ўзводзілі вельмі высокія касцёлы. Гэтая стральчатасць святыні дапамагала вернікам узносіць угару сэрцы да Бога, а святло, якое прабівалася праз вялікія вокны і залівала святыню сваім шчодрым светам, сімвалізавала Хрыста – Святло свету.
Сярод рознага роду хрысціянскіх святыняў трэба назваць парафіяльны касцёл – месца правядзення рэлігійнага жыцця ў парафіі, дзе збіраецца супольнасць вернікаў. Катэдральны касцёл – гэта “маці” усіх касцёлаў у дыяцэзіі, цэнтр рэлігійнага жыцця пад кіраўніцтвам біскупа. Некаторыя касцёлы носяць тытул Большай базылікі з-за сваёй гісторыі. Да ліку іх можна аднесці наступныя рымскія базылікі: імя св. Пятра, імя св. Яна на Лятэране, імя св. Паўла за Мурамі, імя Большай Божай Маці і св. Ваўжынца, а таксама базылікі: імя св. Францішка і імя Найсвяцейшай Панны Марыі ад Анёлаў у Асыжы. Усе іншыя базылікі называюцца Меншымі. А ў нашай краіне да ліку іх можна аднесці наступныя святыні: імя Унебаўзяцця НПМ у Будславе, катэдральны касцёл імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, касцёл імя Унебаўзяцця НПМ у Пінску. Апрача касцёлаў існуюць яшчэ публічныя і прыватныя капліцы. У іх збіраюцца меншыя супольнасці ці групы вернікаў, каб разам прыняць удзел у св. Імшы і ў рэлігійных набажэнствах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.