ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Цябе, Божа, праслаўляем!

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
2010 год. Падчас урачыстасці Божага Цела працэсія крочыць вуліцамі Гродна. Вельмі важная для ўсіх хрысціянаў урачыстасць Божага Цела збірае заўжды шмат вернікаў. З яе нагоды працэсія, якая звыкла пераносіцца на найбліжэйшую нядзелю, павінна была адбыцца ў гэтым годзе (у якасці выключэння) у чацвер. У гэты дзень усе непакоіліся, як яна пройдзе, бо з раніцы было вельмі горача, а пасля абеду над горадам ля Нёмана павісла вялізная чорная хмара, якая прадвяшчала навальніцу. Вось-вось павінен быў хлынуць лівень, але нягледзячы на гэта на пагорку ля касцёла аа. францысканцаў сабралася мноства вернікаў. Галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас яе разам з вернікамі маліліся святары і пробашчы ўсіх гродзенскіх парафій, а таксама грэка-каталіцкі архімандрыт, візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Сяргей Гаек. Хор “Cantate Domino” упрыгожыў сваім спевам набажэнства.
У казанні біскуп заахвоціў усіх вернікаў, каб нягледзячы на тое, што год Святарства заканчваецца, але каб і далей яны маліліся няспынна і шчыра за сваіх святароў, якія вельмі патрабуюць гэтай малітвы. Пасля прыняцця св. Камуніі працэсія, якая складалася з вернікаў, святароў, аркестра, вырушыла ў дарогу. Каля кожнага касцёла па шляху гэтага ўрачыстага шэсця быў зроблены алтар, ля якога былі зачытаны пэўныя фрагменты Евангелля: па-польску, па-беларуску, па-руску, па-літоўску, было і благаславенне вернікаў, якія стаялі на каленях, Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Ля кожнай святыні на шляху працэсіі далучаліся ўсё больш вернікаў: ішлі як старэйшыя, так і моладзь, дзеці і састарэлыя, сем’і і самотныя – усе спяшаліся за Хрыстом. Засяроджаныя яе ўдзельнікі, апранутыя па-святочнаму, спявалі і маліліся, уважліва слухалі Евангелле і кленчылі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам там, дзе і стаялі: на траве, на праезнай частцы, выражаючы тым самым вялікую павагу да Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, ушаноўваючы Яго. Цікаўныя людзі выглядвалі з вокнаў, захапляючыся гэтым стракатым шэсцем, а працэсія крочыла вуліцамі Гродна ўрачыста і паважна, каб закончыцца ў катэдральнай базыліцы спевам вернікаў гімну “Цябе, Божа, праслаўляем!”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.