ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Бэнэдыкт XVI на Кіпры

Свет

4–6 чэрвеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Рэспубліку Кіпр – краіну, дзе большасць насельніцтва – праваслаўныя. З 600 тысяч жыхароў дзяржавы амаль 25 тысяч чалавек належаць да каталіцкага Касцёла. Папа ўручыў патрыярхам усходніх Касцёлаў і біскупам Instrumentum laboris сходу спецыяльнага сіноду біскупаў для Блізкага Усходу, які адбудзецца ў кастрычніку 2010г.
    На экуменічнай сустрэчы 4 чэрвеня ў Пафасе Бэнэдыкт XVI заахвоціў памаліцца за адзінства ўсіх вучняў Хрыста. На сустрэчы побач са Святым Айцом і кіраўніком праваслаўнай Царквы на Кіпры арцыбіскупам Хрызастомам II былі таксама хрысціяне іншых веравызнанняў, якія належаць да армянскай, лютэранцкай і англіканскай супольнасцяў.
    Адна з мэтаў папскага паломніцтва - гэта ўзмацненне духу католікаў, якія жывуць на Кіпры і на Блізкім Усходзе. Папа заахвоціў кіпрскіх католікаў, каб яны “дапамагалі ствараць такі ўзаемны давер паміж хрысціянамі і нехрысціянамі як аснову для стварэння трывалага міру і згоды паміж народамі розных рэлігій, палітычных рэгіёнаў і культурных каранёў”. Практычным прыкладам міжрэлігійнага дыялогу была неспадзяваная сустрэча Папы з адным з духоўных аўтарытэтаў мусульманскай супольнасці на Кіпры 89-ці летнім шэйхам Мухамедам Назім Абіл Аль-Хаггані. Шэйх абняў Папу і папрасіў яго аб малітве.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.