ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Святы Антоній у Адэльску

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Адэльску прайшло ўрачыстае набажэнства з нагоды 520-ай гадавіны існавання касцёла імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны. Такі ж юбілей адзначала і мястэчка. З пачатку ўрачыстасці біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў сабраным жыхарам Адэльска, што было гэта каралеўскае мястэчка, вядомае сваімі кірмашамі і славутымі ветранымі млынамі. Гродзенскі ардынарый пажадаў ад усяго сэрца кожнаму, каб святы заступнік апекаваўся імі заўжды. Пазней кожны мог паглядзець шматлікія фотаздымкі, прысвечаныя Адэльску. Прайшла таксама прэзентацыя кнігі а. Юзафа Макарчыка пра Адэльск. Ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі запрасіў усіх да помніка святому Антонію, які быў устаноўлены стараннямі пробашча і парафіянаў на галоўнай вуліцы мястэчка. У 15.00 шматлікія вернікі спявалі песні дзеля ўшанавання св. Антонія. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Аляксандр Кашкевіч і ксёндз-пробашч Валерый Быкоўскі адкрылі помнік і яго асвяцілі. Культ св. Антонія быў даўно вядомы ў Адэльску, пра што ўспамінаў падчас гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Упершыню ўпамінанне пра гэтую мясцовасць з’явілася ў гістарычных крыніцах з часу панавання Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492 г.г.) як аб мястэчку, якое ляжыць на гандлёвым шляху з Гродна ў Брэст. Арцыбіскуп успомніў пра глыбокія традыцыі адэльскай зямлі і зазначыў, што без змены чалавека ў лепшы бок не будзе змены аблічча зямлі. Новаму часу неабходны новы чалавек, які павінен процістаяць спакусам сучаснага свету. Уся плошча ля касцёла была запоўнена прыхільнікамі св. Антонія, якія пасля прыняцця св. Камуніі ўдзельнічалі ў працэсіі. Мітрапаліт прывёз з сабой рэліквіярый, дзе размяшчаўся святы крыж, а вернікі ўшанавалі крыж сваімі пацалункамі. Прыгожы спеў, малітва і ўзнёслы настрой сведчылі пра тое, што цудоўныя ўрачыстасці дзеля ўшанавання св. Антонія сталі вялікай і гістарычнай падзеяй для ўсёй Гродзеншчыны. Заклікаю Цябе, святы Антоній, маліся за нас у наш час, поўны выклікаў для кожнага чалавека!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.