ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Найсвяцейшай Тройцы

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.

Ян 16, 12-15

Сягайце па немагчымыя рэчы!
Якую ж фенаменальную памяць павінен быў мець св. Ян, калі пасля столькіх гадоў ён памятаў і запісаў для нас словы свайго – нашага Настаўніка! А ён запісваў гэтыя словы, калі быў ужо састарэлым чалавекам, якому было амаль 70 гадоў - пасля адыходу Езуса да Айца. Гэта яшчэ адзін довад уздзеяння Святога Духа, які быў, ёсць і застанецца ў Касцёле як Вартаўнік Хрыстовай навукі. Ён дае непарушную гарантыю не толькі выказаных словаў, але і моцы іх выканання. Выражэнне, ужытае Езусам: “акружыць славай” адносіцца да часу мукі, смерці і Яго змёртвыхпаўстання. Святы Дух, пачаўшы ад Хросту ў Ярдане, пастаянна суправаджаў Езуса, так як цяпер суправаджае Касцёл у яго вандроўцы праз пустыню стагоддзяў, цераз розныя выпрабаванні, з дапамогай якіх можна прачытаць выразныя знакі Божай вернасці свайму люду, адкупленаму крывёй Божага Сына. Гэта Святы Дух робіць нас здольнымі перакрочваць людскія магчымасці, каб быць вернымі Богу.
    Пра гэта гаварыў сам Езус Хрыстус. Пра гэтыя праўды нагадаў і запісаў св. Ян-апостал і евангеліст. Ён навучае нас, што дадзенае нам аб’яўленне з’яўляецца няспынным, паступовым адкрыццём таямніцы Бога , Адзінага ў Тройцы. І сёння, цяпер мы не можам усяго “знесці”, разумець, але Дух Праўды нам дадзены для таго, каб нічога мы не страцілі з навучання Езуса, а насуперак: збераглі ўсё, а асабліва тое, што часова - незразумелае, складанае для нашай свядомасці. Святы Ян напамінае пра словы Езуса: будзьце цярплівыя, а Дух Праўды давядзе вас да ўсёй Праўды. Для гэтага Бог ахвяраваў Касцёлу Святы Дух, каб мы праяўлялі цярплівасць і стойкасць у сваёй вернасці Богу.
    Бог не накладвае на нас цяжар, які нельга знесці. Але Ён жадае трактаваць нас на ўзроўні таго, на якім нас стварыў: няспынна Творца заклікае нас да вялікіх рэчаў, якія нас “перарастаюць” . А іх мерай з’яўляецца не што іншае, але вобраз і падабенства да Творцы! Дзякуючы Езусу Хрысту і Яго справе адкуплення, мы маем ізноў магчымасць наблізіцца да гэтага ідэалу. Падчас Хросту з імем Найсвяцейшай Тройцы Касцёл прамовіў нашае імя вуснамі святара, кожны з нас атрымаў моц, неабходную на шляху да рэалізацыі Божых планаў, якія становяцца нашымі планамі. Давайце не будзем здзіўляцца, што гэта здаецца пераўзыходзіць чалавечыя сілы. Аднойчы адзін журналіст спытаў Маці Тэрэзу з Калькуты: “Што Вы лічыце самым складаным заданнем у жыцці?” Яна адказала: “Добра пражыць пачаты дзень”. Давайце возьмемся за гэтыя самыя складаныя выклікі дзеля большай хвалы Бога, Адзінага ў Тройцы.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.