ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Праца над сабой ці сіндром “заўтра”?

Слова рэдактара

Нумар 9 (302), 10 (303), 23 мая 2010 Існуе паміж намі пэўная катэгорыя людзей, для якіх правіла жыцця – дэвіз: “Заўжды – заўтра!” Адкладванне справаў назаўтра, якія павінны быць зроблены сёння, з’яўляецца для іх чымсьці нармальным, незалежна ад таго, ці ідзе размова пра візіт да доктара, ці пра сустрэчу з Богам. Усё пачынаецца са сцвярджэння, што ізноў я не зрабіў нічога, змарнаваў час, у мяне няма ўжо сілаў і г.д. …аж да выказвання, што гэта – мацней за мяне, я не магу нічога з гэтым зрабіць. Замест таго, каб існуючыя праблемы ці справы ўладзіць, мы адкладваем іх назаўтра. Пазней – чалавек распарадзіўся нядобра часам, памылкова ацаніў уласныя магчымасці. Людская істота губляецца, баіцца заўтрашняга дня.
    Аналагічна адбываецца ў рэлігійным жыцці многіх з нас. Мы адкладваем справы назаўтра і пастаянна шукаем растлумачэння таго, што я не зрабіў намечанага сёння. Я паспавядаюся заўтра, заўтра пайду ў касцёл, заўтра – буду лепшай і пачну добра жыць… Як паказвае жыццё: для некаторых гэтае заўтра прадаўжаецца на працягу ўсяго жыцця.
Кожны з нас павінен навучыцца планаваць сваё рэлігійнае жыццё больш рэальна і пачынаць пунктуальна яго ажыццяўляць. Калі я знаходжуся ў касцёле і не магу прыступіць да св. Камуніі, а святар знаходзіцца ў спавядальні, то не варта адкладваць сустрэчу з Богам. Калі Творца дае мне ласку быць на маёвых набажэнствах у 2010 г., то не варта адкладваць іх на 2011 год. Калі мы будзем старанна дбаць пра сваю душу, то будзем задаволены вынікамі сваёй духоўнай працы. Не марнуйце часу на гультайства, але пачніце старанную і добрасумленную працу над уласным жыццём. Памятайце, што заставацца ў граху на доўгі час сваёй людской вандроўкі – гэта д’ябальская справа. А робячы справу ў апошнюю хвіліну – можам не паспець своечасова зрабіць намечанае. Прасіце аб дарах Святога Духа для кожнага з нас. Будзьце ж вернымі сведкамі Божай Любові. Марыя – Маці Касцёла прыгорне нас да супольнасці шчаслівых. Хрысціянства – гэта не занятак, які трэба выконваць у вызначаныя гадзіны, не справа, якую можна адкласці назаўтра. Хрысціянства – гэта нашае жыццё, якое набірае сэнсу ля Бога. Будзьце ж веруючымі кожны дзень, дбаючы пра ўласную душу. Мы разам просім у малітве да Святога Духа:
    “Святлом асвятлі нашую думку, У сэрца нам любоў святую ўлі, І кволую слабасць нашых цел Умацуй нязменнасцю моцы Тваёй”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.