ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Культ Божай Маці ў Капцёўцы

З жыцця Касцёла

Здаўна культ Божай Маці быў звязаны з вернікамі, якія жылі ў Капцёўшчызне (Капцёўцы) і навакольных мясцовасцях. У структурах рымска-каталіцкага Касцёла Капцёўка належала да парафіі імя Анельскай Божай Маці ў Гродне. Ксёндз Ян Храбоншч, працуючы вікарыем у гродзенскай Фары і маючы за плячамі толькі тры гады святарства, атрымаў загад ад арцыбіскупа, Мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага з Вільні, каб арганізаваць парафію ў Капцёўцы і пабудаваць з вернікамі касцёл.
    Пасля гэтага назначэння ксяндза Яна яго бацькі Караліна і Ігнацій Храбоншчы вельмі хацелі падзякаваць за дар святарства сына і выпрасіць цераз заступніцтва Божай Маці благаславенне ў Бога для гэтай складанай арганізацыйнай працы парафіі і для будаўніцтва касцёла. Таму яны заказалі на Яснай Гары абраз Чанстахоўскай Божай Маці. Са свайго роднага дома пешшу ў пілігрымцы бацькі адправіліся ў Чанстахову (140 км), каб гэты абраз прывезці ў сваю парафію, а затым перадаць яго ў парафію ў Капцёўку.
Божая Маці ў яснагурскім абразе прыбыла ў Капцёўку з пачатку кастрычніка 1936 г. Вернікі збіраліся вакол Божай Маці, сцвярджаючы з верай аб вялікім заступніцтве і дапамозе Марыі ва ўсіх жыццёвых патрэбах. На жаль, падчас ганенняў як касцёл, так і абраз былі знішчаны.
    Пасля аднаўлення касцёла і яго кансэкрацыі, пасля ўтварэння пагорка Надзеі парафіяне папрасілі айцоў-паўлінаў з Яснай Гары копію абраза Яснагурскай Божай Маці. 25 сакавіка 2006 г. айцец-генерал ордэну паўлінаў а. Ізыдар Матушэўскі на Яснай Гары, прыхільна аднёсшыся да гэтай просьбы, ахвяраваў падчас Марыйнага Звароту копію яснагурскага абраза касцёлу ў Капцёўцы. Спачатку абраз знаходзіўся ў гродзенскай катэдры, а 3 мая 2006 г. ва ўрачыстасць Божай Маці Каралевы Польшчы быў урачыста ўнесены на пагорак Надзеі ў Капцёўку. 8 ліпеня 2007 г. кардынал Эдмунд Казімір Шока разам з біскупам Аляксандрам Кашкевічам асвяцілі абраз Яснагурскай Божай Маці разам з каменнай плітой алтара.
    Штогадовыя пешыя паломніцтвы да Божай Маці ў яснагурскім адлюстраванні ў Капцёўку сталі традыцыяй гродзенскага Касцёла. Усё большая колькасць вернікаў накіроўваецца ў дзень Маці і дзень Бацькі, перад пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага году да Яе, каб перадаць сваёй Заступніцы самыя патаемныя просьбы з надзеяй на іхняе выкананне.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.