ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Якая ёсць сімволіка евангелістаў?

Задай пытанне

Кс. Валерый БыкоўскіНа працягу пэўнага часу навучанні Езуса, яго пасланні і памяць пра Яго жылі толькі ў вусным пераказе. Пасля паступовага адыходу апосталаў і пакалення відавочцаў пачаўся крызіс пераказу Добрай Навіны. Вучні апосталаў, прадаўжаючы іхнюю місію абвяшчэння, пачалі занатоўваць фрагменты вуснага пераказу. Такім спосабам з’явіліся першыя апісанні мукі і смерці Езуса, logia ці сентэнцыі, абвешчаныя Езусам, пераказы пра цуды, а таксама дыялогі.
    Агіяграфія пад уплывам Святога Духа старалася ўпарадкаваць гэтыя меншыя дакументы, кампануючы іх у большыя цэласнасці, згодна з акрэсленымі схемамі ў геаграфічным, храналагічным і тэматычным планах. Чатыры кананічныя кнігі Мацвея, Марка, Лукі і Яна назвалі Евангеллямі з-за вельмі сціслай лучнасці паміж гэтымі кнігамі і Езусам, Яго навучаннем, а таксама - паміж гэтымі падзеямі, абвяшчэннем апосталаў пра Хрыста і Яго пасланнем.
    Хоць раннехрысціянская традыцыя прыпісвае паасобныя Евангеллі канкрэтным асобам, аднак, у працэсе стварэння яны, як і творы, якія знаходзяцца ў каноне Старога Запавету, таксама мелі шмат ананімных аўтараў і ў рэшце рэшт дайшло да канчатковай рэдакцыі паасобных кнігаў як Старога, так і Новага Запаветаў.
Кожны з евангелістаў стараўся прадставіць асобу Езуса Хрыста і Яго пасланне паводле акрэсленай схемы, беручы пад увагу спосаб аргументацыі і сітуацыю слухачоў, да каго гэтае пасланне было накіравана.
    У хрысціянскай традыцыі паасобныя евангелісты прадстаўлены з канкрэтнай сімволікай. Сімвалы евангелістаў паходзяць з уяўленняў Эзэхіэля (1,5 – 14). Аднак на працягу гісторыі не ўсе пісьменнікі Касцёла спалучалі паасобныя сімвалы з канкрэтным евангелістам. Сённяшняя сімвалічная ідэнтыфікацыя паходзіць ад св. Амброзія і была развіта св. Геранімам. Гэтая сімволіка звязана са зместам, заключаным на пачатку кожнага Евангелля. Святы Мацвей прадстаўляецца з сімвалам чалавека, таму што яго пераказ Добрай Навіны пачынаецца з людской генеалогіі Езуса Хрыста. Святы Марк - са львом, бо першыя раздзелы яго Евангелля апісваюць прадказанні Яна Хрысціцеля ў пустыні (а пустыня – гэта часта месца знаходжання львоў). Святы Лука прадстаўляецца з быком ці валом, таму што яго пасланне пачынаецца ад апісання таго, як Захарый складвае ахвяры ў святыні, а гімн “Благаславенны Бог Ізраіля...” гаворыць пра рог збавення. Святы Ян - з арлом, які сімвалізуе духоўныя ўзлёты евангеліста ў пралогу, які апісвае боскую прыроду Езуса Хрыста: “На пачатку было Слова...”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.