ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Памяць аб ахвярах трагедыі пад Смаленскам

Дыяцэзія

Падчас св. Імшы ў гродзенскай катэдрыУ сувязі з катастрофай польскага ўрадавага самалёта 10 красавіка б.г. у многіх парафіях дыяцэзіі вернікі маліліся за ахвяры гэтай трагедыі і іхнія сем’і. 10 красавіка б.г. у гродзенскай катэдры адбылася св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ён падкрэсліў, што ў гэты дзень усе аб’ядноўваюцца ў смутку, жалобе і малітве з землякамі па ўсім свеце. Ксёндз-прафесар Тадэвуш Вышынскі абвясціў казанне падчас св. Імшы. У нядзелю Божай Міласэрнасці ў касцёле імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-не Дзевятоўка) ў Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз Ян Кучынскі. Літургія ажыццявілася за ахвяры катынскага злачынства ў 70-ую гадавіну гэтай падзеі і за землякоў, якія трагічна памерлі 10 красавіка б.г. пад Смаленскам. Ксёндз Андрэй Радзевіч абвясціў гамілію. У св. Імшы ўдзельнічалі прадстаўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Гродне. Напярэдадні пахавання Прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і яго жонкі 17 красавіка б.г. была ажыццёўлена ў гродзенскай Фары св. Імша за ахвяры трагедыі пад Смаленскам, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Падчас св. Імшы ў касцёле імя Найсвяцейшага АдкупіцеляУ сувязі з трагічнай смерцю Прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага і многіх вядомых асобаў з палітычнага, грамадскага, культурнага жыцця гэтай краіны і духавенства біскуп Аляксандр Кашкевіч выслаў Канферэнцыі Епіскапату Польшчы спачуванне ў пісьмовай форме. У тэксце спачування ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі падкрэсліў: “Гэтая трагедыя гаворыць да нас выразна і гучна мовай веры. Ніякія чалавечыя словы і людскія чыны нічога тут не дададуць, таму што чалавек перад абліччам трагедыі смерці – бездапаможны, тым больш ён слабы перад таямніцай трагічнай і раптоўнай смерці”. На заканчэнне біскуп дадаў, што Касцёл у Беларусі злучаецца ў жалобе з Касцёлам і народам Польшчы.
    20 красавіка 2010 г. у Вілянове пад Варшавай адбылося пахаванне светлай памяці а. Юзафа Ёнца SP, старшыні таварыства “Парафіяда”, які загінуў у катастрофе польскага самалёта пад Смаленскам. У пахавальных урачыстасцях удзельнічала дэлегацыя Гродзенскай дыяцэзіі ў складзе прадстаўнікоў Карытасу, духоўных асобаў і моладзі. Гэта была даніна памяці і праяўленне ўдзячнасці за дапамогу ў арганізацыі першай у Беларусі парафіяды для дзяцей і моладзі. Сярод іншых было прачытана спачуванне ад біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.