ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус зноў з'явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з'явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: “Іду лавіць рыбу”. Яны адказалі яму: “I мы пойдзем з табою”. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі.
    Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: “Дзеці, ці маеце чаго з'есці?” Яны адказалі Яму: “Не”.
    А Ён сказаў ім: “Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце”. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы.
    Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: “Гэта Пан”. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою.
    I калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. I сказаў ім Езус: “Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі”. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. I хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: “Хадзіце ж, снедайце!” Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: “Хто Ты?” - бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з'явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення.
Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?” Той адказаў Яму: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі ягнят Маіх”.
    Зноў кажа яму другі раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?” Ён адказаў: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе?” Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх”.
    I кажа яму трэці раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?” Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго “ці любіш ты Мяне?”, і сказаў: “Пане, Ты ўсё' ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”.
    Езус кажа яму: “Пасі авечак Маіх. Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарышся, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража і павядзе, куды не хочаш”. А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. I пасля гэтых слоў, кажа яму: “Ідзі за Мной!”
   

Ян 21 , 1-19

Што неабходна, каб сустрэць Яго?
    Два вельмі яскравыя павучанні выплываюць з падзеі, якая звязана са Змёртвых­паўстаннем. Першае: пасля свайго ўваскрашэння Езус кла­по­ціцца пра сваіх вучняў, таксама як і раней. Адсюль і цудоўная лоўля рыбаў, і падрыхтаванае снеданне на беразе возера. Другое павучанне: толькі таму Езус давярае сваю аўчарню, хто (як Пётр) гатовы прызнацца Езусу ў любові. Хрыстус не спытаў Пятра пра тое, ці ён згаджаецца кіраваць Касцёлам, ці дасць рады ў такой справе. Ён не ўспомніў нават пра яго хвіліны слабасці, калі Пётр адрокся ад свайго Настаўніка. Але ж тройчы Езус дапытваўся ў яго, ці ён любіць Яго. Змёртвыхпаўсталы Езус! Памнажай адданне Табе ў любові ў нашых пастырах, каб вернікі маглі адчуваць сябе бяспечнымі пад іх апекай!


Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.