ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

28 сакавіка 2010 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус благаславіць Вас і ахоўвае, а Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна, здароўя на доўгія гады, людской зычлівасці, нязгаснага запалу ў працы на Божую хвалу і на карысць людзям, прыгожага плёну душпастырскай працы, душэўнага супакою, усмешкаў, радасці і ўсяго найлепшага.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорыць Вас сваёй ласкай і благаславеннем, а Марыя Панна вядзе самымі прыгожымі шляхамі жыцця. Жадаем Вам і Вашым бацькам здароўя, душэўнага супакою, прыгожага плёну працы. Мы дзякуем усім, хто нясе нам Божае слова.
Парафіяне з вёсак: Рандзілаўшчына, Падвялікае, Скрундзі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яраславу Грынашкевічу і Валерыю Быкоўскаму з нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, сілаў, людской зычлівасці.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Віншуем ксяндза Вячаслава Матукевіча з днём Святара і Велікоднымі святамі. Ад шчырага сэрца жадаем яму ўсіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, людской зычлівасці, прыгожага плёну душпастырскай працы.
Сям’я Матукевічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божай радасці на кожны дзень святарскай паслугі, шмат зычлівых сэрцаў, якія гатовы прыйсці і дапамагчы абвяшчаць Добрую Навіну, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог адорыць Вас пастаяннай сваёй ласкай і супакоем, а Божы “млын” перамеле “зерне”, кінутае ў людскія сэрцы, у евангелічны хлеб.
Парафіяне з Астрына
◊◊◊
Паважанаму айцу-пробашчу Багуславу Вайтовічу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем дароў Святога Духа, шмат сілаў, здароўя, апекі Марыі Панны. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і турботы аб людзях будуць узорам для ўсіх нас. Мы дзякуем за ахвярную працу ў нашым касцёле.
III ордэн імя св. Францішка, касцёльны камітэт, моладзь і хор з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму пробашчу Андрэю Лысаму і сёстрам, якія працуюць у нашым касцёле, з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: здароўя, Божага благаславення, апекі Марыі Панны, цярплівасці ў святарскай працы, дароў Святога Духа. Мы дзякуем за клопат пра дзяцей, моладзь і старэйшых асобаў, за мудрыя рады і старанную працу на карысць касцёла.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Феліксу Папялевічу і ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, дароў Святога Духа, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, прыгожага плёну святарскай працы, здароўя, шмат сілаў, стойкасці, зычлівых і шчырых людзей побач, шмат усмешкаў і душэўнага супакою.
Парафіяльны камітэт і парафіяне з Ваверкі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Лявону Лішыку з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: благаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыста, апекі Яго Маці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сілаў у так неабходнай душпастырскай паслузе.
III ордэн імя св. Францішка
◊◊◊
Віншуем ксяндзоў: Яна Рэйшэля і Віктара Захарэўскага з днём Святара і святамі Змёртвыхпаўстання Пана. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Марыі Панны, здароўя і сілаў, задавальнення ад працы, душэўнага супакою і плёнаў святарскай працы.
Парафіяне з вёскі Скерсі (пар. Жалудак)
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, зычлівых людзей на святарскім шляху, здароўя і душэўнага супакою.
Парафіяне з Жодзішкаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу-дзекану Генрыху Яблонскаму з нагоды святаў Вялікадня перасылаем найсардэчнейшыя пажаданні, каб Вашая паслуга, дарагі ойча, на Божым жніве яшчэ больш параджала адважных сведкаў праўды. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць Вас здароўем, радасцю, сваёй ласкай і супакоем.
З памяццю і малітвай парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Дулю з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў ад Змёртвыхпаўсталага Хрыста: супакою, радасці і надзеі, якія напаўняюць сэрцы, дапамогуць пераадолець цяжкасці і стануць крыніцай святасці ў сённяшнім свеце.
Удзячныя знаёмыя
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза-рэдактара Паўла Салабуду і ўвесь рэдакцыйны калектыў газеты “Слова Жыцця” з Велікоднымі святамі. Сардэчна жадаем Вам благаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыста, здароўя, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны.
Парафіяне з Астрына, Путрышкаў і Іўя
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды дня Нараджэння, дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем ад усяго сэрца здароўя на доўгія гады, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, да канца жыцця Вас благаславіць у складанай і адказнай святарскай паслузе, а Марыя Панна ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом і дапамагае заўжды і ўсюды. Мы дзякуем Вам за вялізную працу, цярплівасць, мудрыя парады і добрае, чулае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Жэмаслаўля і Сурвілішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, шмат сілаў у цяжкія хвіліны жыцця, спаўнення мараў, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Мы дзякуем за адданую службу Богу і людзям, за мудрыя парады, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Няхай Бог адорыць Вас усімі ласкамі, а Марыя Панна акружае Вас сваёй ласкай і апекай.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Сурвілішкаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Грыцку з нагоды дня Святара і святаў Вялікадня і сёстрам-непакалянкам перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: няхай добры Бог, якому Вы даверылі сваё жыццё, благаславіць у вашай паслузе, а Марыя Панна апякуецца Вамі няспынна. Вясёлага аллелюя!
Вернікі з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ са Слоніма
◊◊◊
Віншуем паважанага айца Казіміра Мураву з днём Святара і святамі Змёртвыхпаўстання Пана. Жадаем Вам здароўя, апекі Марыі Панны, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, радасці, душэўнага супакою, спаўнення самых патаемных мараў. Няхай святарская праца прыносіць Вам заўжды задавальненне. Мы дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нашай парафіі, за добры прыклад сапраўднага пастыра.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Вялебным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гэнзе, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем моцнага здароўя, Божага благаславення, шчодрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, радасці. Мы дзякуем сардэчна за руплівую працу ў нашай парафіі, за тое, што Вы распальваеце агонь пабожнасці ў сэрцах парафіянаў. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас шчодра за вашыя высілкі і старанні на Панскай ніве.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды святаў Вялікадня хочам пераслаць самыя сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, здароўя, сілаў на святарскім шляху, радасці і зычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчам матчынай апекі.
Вернікі з вёскаў: Еўлашы, Амбілеўцы
◊◊◊
Выражаем глыбокі жаль і спачуванне кл. Чаславу і ўсёй сям’і Ладыка з-за адыходу да дому Айца с.п. бацькі Казіміра. Няхай Добры Бог асушыць слёзы з Вашага аблічча, бо мы верым, што смерць з’яўляецца пачаткам новага лепшага жыцця.
Семінарыйная супольнасць
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, цёплых сонечных дзён, усіх шчодрых дароў і Божых ласкаў. Няхай Вастрабрамская Божая Маці ахінае Вас заўжды сваім плашчом і апекай.
З малітвай сям’я Станчыкаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Уладзіміру Гуляю, Віктару Гваздоўскаму, Андрэю Кеўлюку з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана, а таксама сёстрам: Міхаліне, Агаце, Дануце і Таццяне перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, шмат радасці, моцы Святога Духа і плённай душпастырскай працы ў нашай парафіі. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і сціпласць, клопат пра людзей заўжды будуць для нас узорам для пераймання.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважнаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды святаў Вялікадня перасылаем найсардэчнейшыя пажаданні: Божага благаславення, здароўя ў складанай святарскай працы, апекі Марыі Панны. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Марыя Панна дапамагае Вам заўжды і ва ўсім.
Вернікі з вёскі Малінавае
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Аляксандру Баклажцу і Яну Балтрукевічу з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя, шчасця, усмешкаў, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы.
Вернікі з парафіі імя св. Міхала-Арханёла з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным святарам: пралату Юзафу Трубовічу, пробашчу Антонію Абухоўскаму і ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды святаў Вялікадня хочам пераслаць самыя лепшыя пажаданні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус азарае Вас бляскам сваёй хвалы, каб Вы маглі найлепш і найдаўжэй служыць нашай парафіяльнай супольнасці.
З удзячнасцю і малітвай вернікі з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ з п. Паўднёвы (г. Гродна), старэйшая моладзь і дыякан Юрый, клерыкі: Аляксандр і Юрый
◊◊◊
Паважанаму айцу-дзекану і пробашчу Каралю Барнасю, а таксама дыякану Андрэю Кеўлічу з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: сапраўднай радасці, шчасця, супакою, усіх ласкаў ад Збавіцеля свету Езуса Хрыста.
Францысканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Анатолію Захарэўскаму з нагоды дня Святара і Велікодных святаў сардэчна жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і благаславенны, а Божая Маці будзе любімая. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады жыцця, сілай і стойкасцю, каб Вы маглі пераадолець усе цяжкасці на сваім жыццёвым шляху. Сардэчна дзякуем Вам за добрае чулае сэрца, за шчырую ахвярную руплівую душпастырскую працу.
Вернікі з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Крыштафу Янасу з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны на святарскім шляху, нязгаснага запалу для працы на Божую хвалу і на карысць людзям і яе прыгожага плёну, здароўя, усмешкаў, душэўнага супакою.
Парафіяне з вёскі Станелевічы
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Анджэя Шчупала з днём Святара і Велікоднымі святамі. Жадаем вам здароўя на доўгія гады жыцця, апекі Марыі Панны на святарскім шляху. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус дасць Вам сілы для службы Касцёлу і вернікам, дапамагае ў хвіліны радасці і смутку.
Удзячныя парафіяне з Новай Руды
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Андрэю Лішку, Тадэвушу Крыштопіку, які будзе адзначаць сваё дзень Нараджэнне, дыякану Алегу Канановічу з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілаў і стойкасці на святарскім шляху, Божых ласкаў, моцы Святога Духа, апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з Грандзічаў
◊◊◊
Шаноўнаму дыякану Юрыю Марціновічу з нагоды Велікодных святаў хочам пераслаць самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус валадарыць заўжды ў сэрцы і дадае сілаў на шляху да святарства, а таксама – шмат запалу, усё больш новых ідэй, дбайнасці ў абвяшчэнні Божага слова.
З малітвай удзельнікі паломніцтваў з Гродна ў Рось, якія чакаюць новых пілігрымкаў
◊◊◊
Шаноўнаму а. Лявону Вітку OMI з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Беззаганнай Марыі, любові і ўсіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, усмешкаў, людской зычлівасці, душэўнага супакою, сілаў і стойкасці на святарскім шляху, цішыні ў сэрцы.
З малітвай вернікі з вёскаў: Баля Касцёльная і Селіванаўцы, парафіяне з Балі Касцёльнай і з вёскі Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пралату Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Юрыю Барташэвічу, Віктару Ханьку з нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў на святарскім шляху, здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці і няспыннай апекі Марыі Панны.
III францысканскі ордэн з Ваўкавыска
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Людвіку Станішэўскаму з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, здароўя, сілаў і стойкасці на святарскім шляху, любові Змёртвыхпаўсталага Хрыста, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова і прыгожага плёну душпастырскай працы.
Вернікі з Гнезна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Астукевічу і Казіміру Ляховічу з нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана, а таксама сястры Яніне перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя, сілаў і стойкасці, сардэчных людзей побач.
Вернікі з Індуры і Жытарадзі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды дня Святара, Велікодных святаў і дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага благаславення, шчодрых Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, моцнага здароўя, шмат сілаў для службы Богу і людзям, каб Вы і далей былі для нас прыгожым узорам нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
III францысканскі ордэн і вернікі з Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Казіміру Янджэйчаку, Казіміру Мараўскаму і Аляксандру Шэмету з нагоды дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні: благаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыста, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, сілаў і стойкасці на святарскім шляху. Мы дзякуем ксяндзу Віктару Бохану за рэкалекцыі і абвяшчэнне Божага слова, а ўсім ксяндзам – за ахвярную старанную працу дзеля Божай хвалы і на карысць людзям.
Вернікі з капліцы з Немнава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму выражаем спачуванне і жаль з-за адыходу да Бога яго дарагой мамы. Няхай Божая Маці вядзе яе ў неба.
Парафіяне з Крупава, сям’я Чайко

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.