ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Хрыстус уваскрэс!

Слова рэдактара

Нумар 6 (299), 28 сакавіка 2010 года
Гаспадар Сусвету, усемагутны Валадар, які прыйшоў у свет як звыклы чалавек, жыў сярод людзей і з любові да іх закончыў сваё жыццё на крыжы, каб у нас было вечнае жыццё, паўстаў з памерлых і зноў знаходзіцца з намі. Яго пераможнае Змёртвыхпаўстанне дае нам шанс на збавенне, на новае жыццё з Ім, у Яго праўдзе і любові.
    Таму давайце пойдзем без боязі за Хрыстом, несучы як паходню Яго Любоў усюды і ўсім. Не бойцеся адкрыць Змёртвыхпаўсталаму Хрысту свае сэрцы, упусціць Яго туды з ахвотай і радасцю. Няхай Ён паселіцца ў ім назаўжды, каб мы былі годны называцца Божымі дзецьмі і жыць так, як Нябесны Айцец нам наказаў. Толькі з Ім мы будзем цалкам шчаслівыя. Ён з’яўляецца нашым шляхам і праўдай, верай і надзеяй, у Ім ёсць крыніца нашай радасці і сэнс жыцця.
У гэты радасны дзень Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Вам ад усяго сэрца, каб Уваскрэслы Хрыстус адарыў Вас сваім благаславеннем, здароўем на доўгія гады жыцця, душэўным супакоем, суцішанасцю сэрца, цяплом і любоўю, якімі мы будзем дзяліцца з усімі.
    Хрыстус уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!
   

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.