ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Крокусы

Хвіліна творчасці

Гэтыя невысокія кветкі аднымі з першых расцвітаюць на веснавых праталінах. Другая назва крокусаў - шафран (ад арабскага - жоўты). Яшчэ да нашай эры гэтыя кветкі былі вядомы ў Індыі і Егіпце. Высушаны пылок жоўтых кветак выкарыстоўвалі як фарбу. Паспрабуйце упрыгожыць крокусамі з гафрыраванай паперы вашае памяшканне.
Вам спатрэбяцца наступныя матэрыялы: рознакаляровая гафрыраваная папера, дрот даўжынёй 7-8 см, пластыкавы збаночак, пластылін.
Спосаб падрыхтоўкі :
    1. Адрэжце 6 палоскаў гафрыраванай паперы памерам 2,5 на 13 см уздоўж ліній гафрыравання (малюнак 1).
    2. Скруціце палоску пасярэдзіне два разы (малюнак 2-3). Затым складзіце яе напалову (малюнак 4).
    3. Зрабіце выпуклы пялёстак, расцягваючы абодва слаі паперы (малюнак 5).
    4. Сцісніце і закруціце аснову.
    5. Зрабіце 6 такіх пялёсткаў.
    6. Для сцябла вазьміце дрот даўжынёй 7-8 см.
    7. Змясціце ўнутр кветкі стрыжань-сцябло, абгорнуты гафрыраванай паперай жоўтага ці аранжавага колеру.
    8. Змясціце вакол сцябла тры ўнутраныя пялёсткі, затым зверху - тры вонкавыя. Шчыльна прымацуйце іх паласой таго ж колеру, змазанай клеем.
    9. Прыляпіце чашалісцікі з белай гафрыраванай паперы.
    10. Нарэжце палоскі зялёнай паперы шырынёй 2 см упоперак ліній гафрыравання і злёгку закруціце іх.
    11. Прыляпіце лісце да асновы сцябла.
    12. Пастаўце 5-7 кветачак у невялічкі збаночак з пластылінам.

Праверце правільнасць расшыфроўкі крыптагармы з №297 газеты:
    “НЕ ХЛЕБАМ АДЗІНЫМ БУДЗЕ ЖЫЦЬ ЧАЛАВЕК,
АЛЕ КОЖНЫМ СЛОВАМ, ШТО ВЫХОДЗІЦЬ З ВУСНАЎ БОЖЫХ”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.