ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Прабачце! Станьце вольнымі

Дзіцячы куточак

Паважаныя чытачы!
Цяжка знайсці чалавека, якому невядома пачуццё крыўды. Дзіця, пачынаючы з маленства, крыўдзіцца на таго, хто адбірае ў яго цацку. Чалавек расце, і колькасць крыўд таксама ўвесь час памнажаецца. Крыўды забываюцца, але нікуды не знікаюць. Яны назапашваюцца і паволі руйнуюць жыццё: узаемаадносіны з людзьмі, з Богам і з самім сабой. Крыўда - дэструктыўнае пачуццё, яна раз’ядноўвае людзей, атручвае горыччу душу таго, хто яе носіць. Да таго ж парушаецца ўсё наша хрысціянскае жыццё: мы не можам спадзявацца на прабачэнне нашых грахоў Богам, калі не ўмеем прабачаць усім духоўным даўжнікам, якія пакрыўдзілі нас і таму як бы абавязаны нам. Адзіны шлях да таго, каб спыніць згубны ўплыў крыўды на жыццё - прабачыць. У рускай мове прабачыць – простить – слова, утворанае ад слова просто. Задумайцеся, прабачыць - гэта значыць спрасціць, вызваліць сваё сэрца ад цяжару крыўдаў, прэтэнзій, расчараванняў.
Аднойчы вучні па просьбе настаўніка прынеслі ў школу чыстыя поліэтыленавыя пакеты. Разам з настаўнікам дзеці пайшлі на склад, дзе знаходзіліся мяшкі з бульбай. Настаўнік папрасіў, каб кожны вучань узяў некалькі бульбінаў: па адной за кожнага чалавека, на якога ён крыўдзіўся. Пасля гэтага дзеці напісалі на кожнай бульбіне імёны людзей, якіх яны не хацелі прабачаць, і кожны паклаў бульбу ў свой пакет. Затым настаўнік папрасіў сваіх падапечных насіць гэтыя торбачкі з сабой усюды, куды б яны ні ішлі, на працягу некалькіх тыдняў, ставячы іх побач з ложкам уначы, а таксама побач з партай падчас урокаў. І калі хтосьці з вучняў на каго-небудзь крыўдзіўся, яму неабходна было дадаваць бульбу ў свой пакет.
    Прайшоў нейкі час. Пакеты вучняў напоўніліся яшчэ некалькімі бульбінамі і сталі ўжо досыць цяжкімі. Іх вельмі нязручна было заўсёды насіць з сабой. Да таго ж тая бульба, якую вучні паклалі ў самым пачатку, пачала загніваць. Яна пакрылася слізкім налётам і стала вельмі непрыемна пахнуць. Гэта прывяло да таго, што ўсе пачалі пазбягаць такіх дзяцей. З імі не хацелі гуляць іншыя дзеці, і дарослыя не падыходзілі. Не спатрэбілася шмат часу, каб дзеці зразумелі, што пазбавіцца ад гэтай бульбы важней, чым усюды насіць яе за сабой, а тым больш дадаваць новую бульбу.
    Часта мы не задумваемся аб тым, які цяжар мы носім, астаўляючы ў сэрцы крыўды і негатыўныя перажыванні. Часта мы думаем пра прабачэнне, як пра падарунак для іншага чалавека. Сёння зрабіце падарунак сабе: ПРАБАЧЦЕ! СТАНЬЦЕ ВОЛЬНЫМІ ад цяжару крыўдаў!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.